Канстанцінава

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Мінская вобласць, Мядзельскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

7/I/Ped
Edward Przytulski (Wilno), 1930-я гады (?)
Manual (C-g’’’)
Bourdon 16`
Pryncypał 8` *
Gamba 8`
Aeolina 8`
Holflet 8`
Octawa 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
I/Ped, Super I
Piano, Forte
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор, ручная калькацыя (карамысла), wiatr

* – частка труб рэгістра Pryncypał 8` змешчана на праспекце

У 1769 годзе па фундацыі палкоўніка Канстанціна Хамінскага (1718–1793) была пабудавана капліца, якая ў 1782 годзе стала філіяльным касцёлам пры свірскай парафіі. У 1792 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Падчас вайны 1812 года касцёл з мястэчкам быў спалены адступаючымі французскімі войскамі. У 1825 годзе Уладзіслаў Франц Пашкевіч-Талаконскі распачаў будаўніцтва мураванага касцёла на месцы старога драўлянага, але з яго смерцю ў 1828 годзе будаўніцтва спынілася. Быў пабудаваны толькі прэсбітэрыум, які выкарыстоўваўся ў якасці касцёла. Каб дабіцца дазволу на далейшую будову, касцёльная дэлегацыя ад Канстанцінаўскай і Кабыльніцкай парафій паехала ў Санкт-Пецярбург і дабілася прыёму ў імператара Мікалая ІІ; у выніку касцёл быў дабудаваны ў 1897 годзе па фундацыі графа Віктара Старжынскага і Аляксандра Хамінскага.   Наверх

Вядома, што музычнае суправаджэнне асвячэння касцёла 23 красавіка 1897 на 4-рэгістравым аргане Ф. Астраменцкага выконваў арганіст Канстанцін Залеўскі з Гродна.

Невялікі арган Эдварда Пшытульскага, верагодна, быў пабудаваны ў 1930-я гады і знаходзіцца ў часткова пашкоджаным стане: частка труб, да якіх быў доступ праз незакрытую дзверцу ў арганнай шафе, раскідана і паламана. Арган не дзейнічае.

Наверх