Заснавальнікам існаваўшых у розны час фірмаў WładysławKamiński, Zygmunt Kamiński і Bracia Kamińscy з’яўляецца Міхал Кутрзык (Michał Kutrzyk), які нарадзіўся у 1866 годзе у весцы Злоты Паток[27], працаваў на фірме Леапольда Бломберга у Варшаве майстрам па вытворчасці металічных труб. У 1890 годзе ён адкрыў уласную фабрыку у Варшаве. Пасля Першай сусветнай вайны з-за пагаршаючагася зроку Міхала Кутрзыка кіраўніцтва фабрыкай у 1919 годзе пераходзіць да яго швагера Зыгмунта Камінскага. А пасля смерці Міхала Кутрзыка у 1923 годзе Зыгмунт Камінскі цалкам атрымлівае фабрыку. Праз год да яго далучаецца яго брат Уладыслаў, які 12 гадоў вучыўся у Вільні у Вацлава Бярнацкага. У 1927 годзе браты раздзяляюць прадпрыемства Bracia Kamińscy і працуюць незалежна на фірмах Władysław Kamiński і Zygmunt Kamiński. Уладыслаў Камінскі памёр у 1935 годзе, пасля чаго яго фірма яшчэ праіснавала да 1939 года. Фірма Зыгмунта Камінскага існуе да нашага часу у Польшчы як Firma OrganmistrzowskaKamińskich. Па-за межамі Польшчы арганы братоў Камінскіх захаваліся толькі у Беларусі: Навагрудак (фарны касцёл) і Вавёрка. Таксама трубы прадпрыемства Władysław Kamiński скарыстаны у арганах у Вішнева (Валожынскі раён) і у к/з “Верхні горад” у Мінску.
Органы, связанные с мастерами: