Жодзішкі

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

5/I/P
невядомы майстар*, канец XIX ст. – пачатак XX ст.
I Manual (C-f’’’)
[Gedakt] 8`
[Hohlflet] 8`
[Salicional] 8`
[Octave] 4`
Pedal (C-c’)
[Subbas] 16`
I/P, Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Самаробны матор на гарышчы касцёла, складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)

* – верагодна, адзін з вучняў Фрыдрыха Вайссэнборна

У 1533 годзе заснаваны першы касцёл па фундацыі Осцікавічаў. У 1612 годзе ўзведзены наступны касцёл па фундацыі Крыштафа Комара. Але неўзабаве Кішкамі замест касцёла быў пабудаваны кальвінскі збор. Каб супрацьстаяць кальвінізму ў 1708 у сядзібе побач з касцёлам аселі езуіты, якія збудавалі ў 1728 годзе свой драўляны касцёл, у які падарыў арган літоўскі правінцыял Багушэвіч; а ўм1745 годзе імі адкрыта музычная бурса. Пад ціскам езуітаў кальвіністы пакінулі Жодзішкі, а са скасаваннем ордэна езуітаў у 1773 годзе сышлі і езуіты. У  820-я гады збор пераўтварылі ў касцёл. У 1902 годзе да яго былі прыбудаваны бакавыя капліцы. У Першую сусветную вайну немцы разабралі вежу касцёла.   Наверх

У невялікім па колькасці рэгістраў аргане ўмЖодзішках рэалізаваны нехарактэрныя для тэрыторыі Беларусі арганабудаўнічыя прыёмы. Адзіныя арганы, якія маюць агульныя з ім рысы – гэта арганы Ф. Вайссэнборна. У той жа час гэты інструмент нельга лiчыць працай Ф. Вайссэнборна з-за некаторых нехарактэрных для яго дэталяў. У прыватнасці, важным ключом да пазнейшага ўстанаўлення яго аўтарства, з’яўляецца маркіроўка арганнай шафы і драўляных труб літарай «D.». Кансультацыі са складальнікамі каталога арганаў Латвіі Мікусам Дзеніцісам (Mikus Dzenītis) і Алвісам Мельбадзісам (Alvis Melbardis) пацвердзілі гіпотэзу, што, верагодна, гэты арган належыць аднаму змвучняў Фрыдрыха Вайссэнборна і паходзіць з тэррыторыі Інфляндыі і Курляндыі. На кафедры не захавалася ніводнага пазначэння назвы рэгістра.

Перад фасадам аргана змешчана барочная фігура Маці Божай Ларэтанскай, якая не належыць аўтару аргана і, верагодна, старэйшая за сам інструмент. Механізм адной з ручак на кафедры не захаваўся: магчыма гэта быў званок каліканту, які знаходзіўся на супацьлеглым баку ад арганіста.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі