Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
9/I невядомы майстар, каля 1853 года Ignacy Żebrowski (Warszawa), 1869 год Wacław Biernacki, 1-я пал. XX ст. |
Manual (C-f’’’) Gedekt 8` Gamba 8` Flaut Dolce 8` Principal 4` * Oktave 4` Flaut 4` Gemshorn 4` Piccolo 2` Quinte 1 ½` |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада |
Паплаўковы мех, матор |
* – трубы рэгістра Principal 4` змешчаны на фасадзе
Першы касцёл у Жалудку быў пабудаваны каля 1490 года па фундацыі вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка (1427–1492). Ён быў знішчаны татарамі ў 1506 годзе. Наступны касцёл быў спалены маскоўскімі войскамі ў вайну 1654–1667. Касцёл быў адбудаваны ў 1671 годзе. Наступны драўляны касцёл у 1741 годзе зафундаваў падольскі староста Міхал Людвік Тызенгауз. Будаўніцтва сучаснага мураванага касцёла распачалося ў 1825 годзе па фундацыі Рудольфа Тызенгауза (?–1830) і яго жонкі Жэнэўевы (з Пуслоўскіх (?–1827), але замарудзілася праз хуткую смерць фундатараў і рэпрэсіямі супраць кармелітаў. Будаўніцтва было скончана ў 1853 годзе. Наверх
У інвентары 1700 года паведамляецца пра наяўнасць у касцёле пазітыва на 6 рэгістраў. У 1786 годзе занатаваны пашкоджаны, але граючы пазітыў. У 1801 годзе тут быў ужо новы арган, які ў 1827 годзе быў перададзены ў Вавёрку. Згодна з актам візітацыі 1861 года ў новым касцёле знаходзіўся новы часткова пазалочаны 12- рэгістравы арган з трыма мяхамі. У інвентары 1893 года занатаваны 10- рэгістравы арган, які быў збудаваны ў 1869 годзе. Наверх
Верагодна, захаваўшыся да нашых дзён арган быў збудаваны каля 1853 года, калі быў збудаваны новы мураваны касцёл. Вядома, што ў новазбудаваным касцёле стаяў новы арган на 10 рэгістраў. Праўдападобна гэты ж інструмент апісваецца ў інвентары 1861 года, як «новы арган на 12 галасоў». У інструменце раней былі эффекты Zimbelstern і Tympani, таму, верагодна, разам з 10 рэгістрамі ўсё было апісана як «12 галасоў». Праўдападобна, у 1869 годзе Ігнацы Жэброўскі часткова перарабіў арган 1853 года, што суадносіцца з часам існавання яго фабрыкі ў Варшаве. Кляймо фабрыкі выпалена на кафедры ў трох месцах. Праспект мае рысы, характэрныя для арганаў І. Жэброўскага ў Тракелях і Індуры, што асабліва добра бачна па форме секцый труб на фасадзе аргана. Верагодна, праспект раней меў больш выкшталцоную расфарбоўку; не выключальна, что ў рамках над секцыямі труб змяшчаліся выявы, вензелі альбо гербы. Вядома, што арган рамантаваўся фірмай Вацлава Бярнацкага. Наверх
Кафедра перабудавана: да старых рэгістравых уключэнняў, якія змяшчаюцца значна вышэй за кафедру, была дадана рычажная канструкцыя, якая стала злучаць іх з рэгістравымі ўключэннямі, змешчанымі непасрэдна над клавіятурай. Адзін рэгістр быў дэмантаваны і цяпер у аргане 9 рэгістраў. У аргане раней меліся эфекты Zimbelstern (для яго ў віндладзе захаваўся асобны клапан сярод тонавых клапанаў) і Tympani. Звернем таксама ўвагу на наяўнасць у аргане двух 4- футавых рэгістраў Principal 4` і Oktave 4`, што сведчыць аб пазнейшым пераіменаванні рэгістраў.
Арган нядаўна быў грунтоўна адрамантаваны польскімі майстрамі (шчыра прапанаваўшымі вельмі нізкі кошт, каб уратаваць унікальны інструмент), знаходзіцца ў выдатным стане і мае характэрную барочную інтанацыю.