Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
6/I/P Florjan Ostromęncki, 1893 | |
I Manual (C-f’’’) Principal 8` Gedack 8` Aeolina 8` Fugara 4` Flet 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` |
I/Ped | |
Механічная рэгістравая трактура. У мануале механічная ігравая трактура, шляйфлада. У педалі пнеўматычная ігравая трактура, кегельлада. | |
Складчаты мех, матор, механізм ручной калькацыі (карамысла), індзікатар узроўня меха |
Касцёл у Дудах упершыню згадваецца ў 1528 годзе. Існуе гіпотэза, што ён быў пабудаваны па вялікакняжацкай фундацыі. У часы трыумфу Рэфармацыі служыў касцёлам католікам Іўя. Пра час пабудовы касцёла нестае інфармацыі, бо ў 1659 годзе ўсе яго дакументы загінулі. У 1732 годзе пабудаваны новы касцёл. Цяперашні касцёл быў пабудаваны ў 1772 годзе па фундацыі старосты дудскага Іероніма Зянковіча і яго жонкі Барбары (з Сулістроўскіх). З 1959 года касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся як калгаснае зернясховішча. У 1983 годзе вернуты каталікам. Наверх
Згодна з інвентарнымі опісамі касцёла 1788 і 1797 гадоў на хорах знаходзіўся пазітыў на 3 рэгістры.
Арган змешчаны на хорах не на цэнтральнай восі касцёла. З інвентара касцёла вядома, што Ф. Астраменцкі збудаваў арган на 5 рэгістраў. Праўдападобна, педальная клавіятура з пнеўматычнай трактурай (якая на той момант не будавалася ні адным мясцовы арганабудаўніком) і рэгістр Subbas 16`, які змяшчаецца па-за арганнай шафай, былі дададзены да аргана пазней. У Кашубінцах захаваліся рэшткі аргана з падобнай арганнай шафай.