Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
10/I/P Wacław Biernacki (Wilno), 1911 |
|
I Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Aeolina 8` Vox celestis 8` Oktawa 4` * ** Trawerso 4` Mixtura 2` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Cello 8` |
I/P, Super I | |
Tutti | |
Механічная ігравая трактура, пнеўматычная (з узмацняльнікамі Баркера) рэгістравая трактура, шляйфлада | |
Паплаўковы мех, самаробны матор у вежы касцёла, механізм ручной калькацыі (карамысла), wiatr |
* – трубы рэгістра Principal 8` і Oktawa 4` змешчаны на праспекце
** – на кафедры памылкова пазначаны як 8`
Першы касцёл быў пабудаваны ў 1492 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка (1427–1492). Сучасны мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1646 годзе па фундацыі падканцлера літоўскага Казіміра Льва Сапегі (1609–1656). У 1743 годзе пажар мястэчка значна пашкодзіў касцёл: згарэлі дах, кроквы, і драўлянае начыненне касцёла. Па фундацыі ваяводы навагрудскага генэрал-лейтэнанта Мікалая Фаўстыны Радзівіла (1688–1746) і яго жонкі Барбары (з Завішаў) (1690–1770) касцёл быў адноўлены, яго фасад перабудаваны ў стылі віленскага барока па праекце Аляксандра Асікевіча. У 1874 годзе касцёл быў пашкоджаны пажарам мястэчка, у яго заменены дах. Наверх
У інвентарным опісе касцёла 1653 года занатаваны арган на 10 рэгістраў «з разбеннем і роспісам». Каля 1680 года братамі Крыштафа Канстанцінам Палубінскім (~1655-1685) і Дамінікам Янам Міхалам Палубінскім (~1660-1683) быў зафундаваны новы арган на 7 рэгістраў, у якім было 315 алавяных і драўляных труб (што адпавядае дыяпазону ў 45 тонаў: 7*45=315). У 1712–1714 гадах быў адрамантаваны арган. У інвентары 1716 года занатаваны 6- рэгістравы арган, а 1719 года – 7- рэгістравы арган. У 1767 годзе занатаваны новы арган на 16 рэгістраў, пафарбаваны ў белы і залаты колер з гербам данатараў на праспекце, які быў фундаваны Мікалаем Фаўстынам Радзівілам і яго жонкай Барбарай. У інвентарным опісе касцёла 1786 года занатаваны арган на 11 рэгістраў з эффектам Tympani і 2 мехамі; акрамя аргана занатаваны: 2 літаўры, 9 скрыпак, 2 траверсфлейты, 2 фагота, 4 валторны, 3 трубы, 4 габоі, 2 басэтлі, 2 клавікорда, 2 флеціліі. У 1820-х гадах арган быў адрамантаваны. Наверх
Сучасны арган быў пабудаваны ў 1911 годзе і вылучаецца адзінай на Беларусі незвычайнай канструкцыяй рэгістравай трактуры. Пнеўматычная шляйфлада, якая рэалізавана з дапамогай узмацняльнікаў Баркера: паветра надувае вялікую мембрану, якая рухае шляйф і ўключае рэгістр; калі рэгістр выключаецца, то ўжо іншая вялікая мемрана рухае ўвесь механізм у адваротным накірунку. Такая ўнікальная гістарычная сістэма ўключэння рэгістраў з’яўляецца адзінай на Беларусі. Адзначым, што для арганаў В. Бярнацкага ўвогуле не характэрна канструкцыя такого тыпу.
Праспект гэтага аргана быў цалкам збудаваны адначасова з інструментам (ён не застаўся ад папярэдняга інструмента). Гэта стандартны праспект №28 у стылі ракако з каталога 1901 года фірмы August Laukhuff, кошт якога складаў 400 марак (а ў 1913 ён каштаваў 480 марак), які выдатна дапасаваўся да шыкоўных алтароў касцёла. З-за свайго ўдалага дызайна і цэльнага ўспрымання з інтэр’ерам касцёла гэты стандартны праспект аргана быў памылкова аднесены да канца XVIII ст. і разам з алтарамі патрапіў у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, падобная гісторыя адбылася і з праспектам аргана ў Камаях.