Даўгінава

Касцёл Святога Станіслава

Мінская вобласць, Вілейскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

11/II/Ped
St. Krukowski і Syn w Piotrkowie Trybun., 1938
I Manual (C-a’’’)
Bourdon 16`
Pryncypal 8` *
Gamba 8`
Flet otwarty 8`**
Oktawa 4`
Mikstura 2` 3 ch.
II Manual (C-a’’’)
Eolina 8`
Vox coelestis 8`
Salicet 8`
Flet 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
II/I, II/Ped, I/Ped, Super I, Sub II/I
Crescendo,
Piano, Forte, Tutti,
Tremolo Flet 4`***
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор круціць каленчаты вал калькацыі, механізм нажной калькацыі (2 педалі), Dzwonek (сігнал каліканту)

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на праспекце
** – otwarty («адкрыты», польск.) – маецца на ўвазе, што ўсе трубы рэгістра адкрытыя, бо часта басовы дыяпазон флейты будуюць закрытымі трубамі

*** – трэмулюючы рэгістр Flet 4` з II мануала

Першы драўляны касцёл узведзены ў 1553 годзе. У вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гадоў касцёл разама з мястэчкам быў спалены маскоўскімі войскамі.  Пасля гэтага пабудаваны новы касцёл па фундацыі князя Друцкага-Сакалінскага. Наступны касцёл быў узведзены ў 1704 годзе па фундацыі Караля і Евы Друцкіх-Сакалінскіх. У пачатку XIX стагоддзя касцёл згарэў. Цяперашні касцёл у стылі позняга класіцызму быў пабудаваны ў 1853 годзе.   Наверх

Арган у Даўгінава знаходзіцца ў настолькі добрым стане, што, здаецца, ён быў пабудаваны ў наш час. Прычанай таму з’яўляецца і апошні перад II Сусветнай вайной год пабудовы, і ашчаднае захоўванне інструмента. Такім чынам, гэта адзін з самых «новых» гістарычных інструментаў. Для падачы сінгнала каліканту (гл. Гудагай) скарыстаны не звыклы для нас званок, а асобная арганная трубка, змешчаная каля механізма калькацыі, у якую націсканнем кнопкі сігнала Dzwonek па свінцоваму кандукту пампуецца паветра і замест званка чутны лёгкі свіст. Для індыкацыі ўзроўня меха скарыстана круглае табло з фігурнай стрэлкай.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі