Гродна, Францішканскі касцёл

Касцёл Маці Божай Анёльскай

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

16/II/P
Мацей Краеўскі (Усходняя Прусія), 1750
Wacław Przybyłowicz (Płock), 1884
Літоўскія майстры, 1988
I Manual (C-f’’’)
Burdon 16`
Principal 8` *
Gedakt 8`
Viola 8`
Celestis 8`
Salicet 4`
Oktawa 4`
Mixtura 3` 2-3 ch.
II Manual (C-f’’’)
Gemschorn 8`
Quintaton 8`
Gedakt 4`
Flet 4`
Pikolo 4`
Oktawa 2`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Wiolonbas 8`
II/I, II/Ped, I/Ped, Super II, Quinta II, Sub II, Super I, Quinta I, Sub I
Piano, Forte, Pleno, Tutti
Электра-пнеўматычная кегельлада
Складчаты мех, матор

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе

Францішканскі кляштар быў заснаваны ў 1635 годзе па фундацыі падкаморыя гарадзенскага Яўстахія Курча (?—1647) і яго жонкі Сузанны (з Тышкевічаў). Мураваны касцёл пабудаваны ў 1660—1697 гадах. У інтэр’еры маецца 7 алтароў (XVIII—XIX ст). У 1922—1927 гадах у кляштары служыў святы мучанік Максімілян Марыя Кольбэ (Maksymilian Maria Kolbe, 1894—1941; OFMConv).   Наверх

Першы арган быў пабудаваны ў 1665 годзе і занатоўваецца ў акце візтацыі 1675 года. Ён меў 6 рэгістраў. У 1736 годзе акрамя пазітыва ў касцёле занатаваны пара труб і пара скрыпак.
У 1750 годзе па фундацыі Канстанцыі Міхаліны Лазавой  (з Юндзілаў), удавы кашталяна мсціслаўскага Самуэля Лазовога (~1680—1738), прускі арганабудаўнік Мацей Краеўскі (Mateusz Krajewski) будуе 12- рэгістравы арган. Кошт аргана склаў 3000 злотых. Транспарціроўка да Гродна дадаткова каштавала 150 тымфаў. Вядома пра некалькі рамонтаў аргана: у 1804 годзе (касцёльны інвентар); у 1846 годзе майстрам Раманоўскім (захаваўся надпіс мелам унутры арганнай шафы); у 1873 годзе віленскім майстрам Іосіфам Радовічам, які за год да гэтага скончыў пабудову аргана ў гродзенскім паезуіцкім касцёле (захаваўся надпіс алоўкам унутры арганнай шафы).   Наверх

У 1884 годзе на ўласныя сродкі ксяндза І. Главацкага арган быў перароблены майстрам з Плоцка Вацлавам Пшыбіловічам (Wacław Przybyłowicz). Кошт пераудовы склаў 1400 рублёў. У 1987-1988 гадах арган быў перароблены літоўскімі майстрамі. Да старой арганнай шафы быў ззаду дабудаваны дадатковы аб’ём, трактура з механічнай шляйфлады перароблена на электрапнеўматычную кегельладу. Пасля апошняга грунтоўнага рамонта 2014 года арган удзельнічае ў службах.

Познебарочны праспект аргана, багата аздоблены драўляным пазалочаным разбеннем, дзвюма фігурамі анёлаў з трубамі і цара Давіда, з’яўляецца самым старым на тэррыторыi Беларусі. Таксама, нягледзячы на дзве грунтоўныя перабудовы, у аргане захавалася некалькі соцен труб ад першага аргана 1750 года з гістарычнай маркіроўкай, а шэраг рэгістраў большай часткай складзены з гістарычных рэгістраў, напрыклад, Gemschorn 8` – з рэгістра Jula 4p.; Quintaton 8` – з рэгістра Flet major 8p.; Gedakt 4` – з рэгістра Flet minor 4p.; Flet 4` – з рэгістра Quinta 3.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі