Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
6/II/P* Emil Martin&Co Orgelbauanstalt Riga, Opus 320, 1913 |
II Manual (C-g’’’) Liebl. Gedeckt 8` Konzert-flöte 8` Aeoline 8` Violine 8` Fugara 4` Octave 4` |
II/I, II/Ped, Sub II/I |
Piano, Forte, Tremolo |
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада |
Складчаты мех, матор, механізм нажной калькацыі (1 педаль) |
* – арган уяўляе сабой частку 16-рэгістравага інструмента, у якім захаваліся віндлада і трубы толькі II мануала
Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла створана ў 1494 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1862–1865 гадах. У Другую сусветную вайну касцёл быў пашкоджаны пажарам.
У акце візітацыі 1925 года занатавана, што ў касцёле стаяў 12- рэгістравы арган вядомай фірмы Gebrüdern Rieger, пабудаваны ў 1913 годзе. Наверх
Арган у Гожы ўяўляе сабой перанесеную з гродзенскай лютэранскай кірхі частку (прыкладна трэць) гістарычнага інструмента вядомай рыжскай фірмы Emil Martin&Co, і складаецца з кафедры, меха і віндлады з трубамі II мануала. Аб тым, што гэта частка аргана менавіта з Лютэранскай кірхі Гродна сведчыць і вусная гісторыя, і перапіс маёмасці гродзенскай Лютэранскай кірхі 1939 года, у якім пазначана наяўнасць аргана фірмы Emil Martin&Co, пабудаванага ў 1913 годзе. Частка труб аргана ў зята з іншых рэгістраў, так у рэгістрах Aeoline 8`, Violine 8`, Fugara 4` знаходзяцца трубы з маркіроўкамі Salicion, Vox Celeste і Viola. Кафедра знаходзіцца ў працоўным стане (за выключэннем вальца) і рэгістры II мануала можна скапуліраваць на I мануал і педаль. Арган адрамантаваны ў 2014 годзе.