Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
9/I/P невядомы майстар, першая палова XIX ст. L. Blomberg i syn (Warszawa), канец XIX ст. |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` * Bourdon 8` Viola di gamba 8` Oktawa 4` Fugara 4` Flotrowers 4` Mikstura 2` 3 ch. |
Pedal Subbass 16` Violoncello` |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | |
Cкладчаты мех |
* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на праспекце
Першы касцёл у Германішках быў заснаваны ў 1452 годзе. Наступны драўляны касцёл пабудаваны ў 1686 годзе на сродкі біскупа Віленскага і Смаленскага Канстанціна Казіміра Бжастоўскага (1644–1722). Сучасны неагатычны касцёл узведзены ў 1886–1909 гадах. Наверх
У 1700 годзе ў касцёльным інвентары занатаваны новы добры арган.
Для сучаснага аргана, пабудаванага фірмай Леапольда Бломберга каля 1900 года, скарыстана старая арганная шафа першай паловы XIX стагоддзя (можна выказаць згадку пра пачатак XIX стагоддзя). Педальныя рэгістры не змясціліся ў невялікай старой арганнай шафе раней і стаялі звонку. Вядома, што падчас Першай сусветнай вайны немцы канфіскавалі на метал трубы рэгістра Mikstura 2` 3 ch. Канфіскацыя арганных труба на метал падчас Першай сусветнай вайны адбывалася даволі часта. З гэтай прычыны бало пашкоджана шмат арганаў у многіх месцах, закранутых вайной. Па некаторых звестках арган быў разрабаваны ў 1939 годзе і з той пары знаходзіцца ў занядбаным стане. З цягам часу ён быў адсунуты да задняй сцяны хораў, а перад ім быў выбудаваны трохузроўневы подыум для парафіяльнага хора. Усе рэшткі былі складзены ў арганную шафу, а мех змешчаны пад подыюмам. Педальная клавіятура знікла з усёй механікай.