Гервяты

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

6/I
Florjan Ostromęncki, 1882
Manual (C-f’’’)
[Bordun 16`]
[Principal 8`]
[Viola da gamba 8`]
[Dolcisimo 8`]
[Flet 4`]
[Flet 2`]
Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Два трохкутных меха, самаробны матор у вежы касцёла, ручная калькацыя

Першы касцёл быў пабудаваны незадоўга да ўтварэння гервятскай парафіі, якая узнікла 2 лютага 1536 года, аддзяліўшыся ад Варнянскай парафіі. Да гэтага тут існавала толькі капліца. У 1625 годзе пабудаваны наступны драўляны касцёл, адрамантаваны ў 1736 і 1822 гадах. Сучасны нэагатычны касцёл пабудаваны ў 1898–1903 гадах па праекце А. Полазава.   Наверх

Вядома, што ў 1747 годзе па фундацыі ксяндза-пробашча Мацея Пул’яноўскага быў пабудаваны новы арган. У акце візітацыі 1794 года адзначана наяўнасць 4-рэгістравага пазітыва, які працягвае занатоўвацца ў 1820 і 1829 гадах.   Наверх

Пасля паўстання 1863 года ўладамі быў зачынены шэраг суседніх касцёлаў, маёмасць якіх была перададзена ў Гервяцкі касцёл. Так, сюды ў 1866 годзе з зачыненага касцёла ў Шумску[1]  быў перададзены 10‑рэгістравы арган, а з зачыненага касцёла ў Астраўцы – 20‑рэгістравы арган. (Таксама з зачыненых касцёлаў у Шумску, Астраўцы, Быстрыцы і Рукойнаў у Геранёны было перададзена шмат касцёльнай маёмасці). У 1882 годзе за кошт ксяндза-пробашча Юліуша Карвоўскага арганабудаўнік Фларыян Астраменцкі пабудаваў невялікі пазітыў, які дайшоў да нашых дзён. Для гэтага інструмента ён скарыстаў некаторыя часткі прыбыўшых з Шумска і Астраўца арганаў. Фактычна ў 1882 годзе Ф. Астраменцкі зрабіў новы інструмент. Ад старых інструментаў маглі быць скарыстаны хіба што невялікая частка труб і трохкутныя мехі старой канструкцыі. Вядома, что арган быў адрамантаваны ў 1901 годзе. У 1980-я гады арган рамантаваўся літоўскімі майстрамі і ўтрымлівае некаторую колькасць труб саматужнай вытворчасці савецкага часу.

Адметнасцю аргана з’яўляюцца вялікія трохкутныя мехі, якія на Беларусі можна сустрэць яшчэ толькі ў Косава і Рэплі. Гэты маленькі арган ужо працяглы час знаходзіцца ў непрацоўным стане, але з-за практыкі канцэртавання ў касцёле для турыстычных груп на электронным сінтэзатары, з-за добрага гукаўзмацнення і ўражваючай акустыкі касцёла, арган у пошукавых сістэмах iнтэрнэта з’яўляецца адным з самых папулярных у Беларусі.

[1] Šumskas, Рэспубліка Літва

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі