Гадко Войцэх

Gadko Wojciech, (1864–1933)

В. Гадко вучыўся арганабудаўніцтву на фірме Леапольда Бломберга ў Варшаве, а ў 1903 годзе заснаваў у Варшаве ўласную фірму Wojciech Gadko w Warszawie. Войцэх Гадко памёр 11 лістапада 1933 года і далейшы лёс яго фабрыкі невядомы. Вядома пра 14 захаваўшыхся арганаў фабрыкі Войцэха Гадко: 12 з іх знаходзяцца ў Польшчы, і 2 знаходзяцца ў Беларусі. Самы вялікі захаваўшыся арган В. Гадко на 30 рэгістраў знаходзіцца ў Саколах на Падляшшы. У Беларусі ў вёсцы Слабодка ў пашкоджаным стане захаваўся другі па велічыні 21-рэгістравы арган гэтай фабрыкі. Арган у Камаях – самы ранні з вядомых захаваўшыхся арганаў В. Гадко.

Арганы, звязаныя з майстрам:

Слабодка

Камаі

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі