Вішнева (Гродз. вобл.)

Касцёл Святога Юды Тадэвуша

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

7/I/Ped
Edward Przytulski (Wilno), 1934
Manual (C-f’’’)
Pryncypał 8` *
Salicet 8`
Voxangelica 8`
Bourdon 8`
Octawa 4`
Flet 4` **
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Super I, I/Ped
R, P, F, Tremolo
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, ручная калькацыя, wiatr

* – частка труб рэгістра Pryncypał 8` змешчана на праспекце
** – трубы рэгістра адсутнічаюць, адтуліны на штоку закрыты пробкамі

Цяперашні касцёл быў пабудаваны ў 1811–1820 гадах па фундацыі Брыгіты Сулістроўскай. У 1866 годзе на хвалі рэпрэсій пасля паўстання касцёл быў зачынены і перароблены ў праваслаўную царкву, над алтаром была пабудавана вежа. У 1910 годзе намаганнямі Ірэны Карловіч (з Сулістроўскіх) адноўлена парафія, а ў 1912 годзе быў пабудаваны драўляны касцёл. У 1916 годзе германскія войскі разабралі святыню на абарончыя пабудовы. У Першую сусветную вайну быў пашкоджаны і стары храм, які на той час дзейнічаў як царква. У 1919 годзе святыню вярнулi каталікам. У Вішнева ў сям’і Яна Аляксандра Карловіча і Ірэны (з Сулістроўскіх) нарадзіўся кампазітар і дырыжор Мечыслаў Карловіч (1876–1909), у некалькіх сімфанічных творах якога выкарыстоўваюцца мелодыі беларускіх народных песень.   Наверх

Незадоўга да 1690 года ў касцёле быў пабудаваны пазітыў. У 1795 годзе пабудаваны 9- рэгістравы арган.

Цяперашні арган даўно знаходзіцца ў непрацоўным стане.  Арган мае незвычайную канструкцыю: большасць труб размешчана над кафедрай, злева – мех, справа – трубы педалі. Такім чынам, арганіст аказваецца з трох бакоў акружаны арганам. Такую канструкцыю можна сустрэць яшчэ толькі ў пiнскiм аргане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі