Вялікія Эйсманты

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі i Святога Яна Непамука

Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

10/I/P

Wacław Biernacki, 1912

I Manual (C-f’’’)
Burdon 16`
Pryncypał 8` *
Gamba 8`
Aeolina 8`
Vox Angelica 8`
Holflet 8`
Oktawa 4`**
Mixtura 2` 2ch.
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Cello 8`
I/Ped, Super I
Tutti
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, матор, ручная калькацыя (карамысла)

* – трубы рэгістра Pryncypał 8` змешчаны на фасадзе
** – (С-с) трансмісія у Pryncypał 8`

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1659 годзе па фундацыі Ганны Эйсмант і яе сына Якуба. Касцёл згарэў у 1722 годзе, а на яго месцы ў 1728 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Трэці касцёл быў узведзены ў 1748 годзе. Сучасны мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1843-1850 гадах у стылі класіцызму з рысамі неаготыкі. У 1912 годзе касцёл быў адноўлены.   Наверх

Арган быў пабудаваны ў 1912 годзе віленскай фабрыкай В. Бярнацкага і 27 лістапада 1912 года яго прыняла камісія ў складзе 4 ксяндзоў і арганіста. На адной з драўляных труб аргана захаваўся надпіс аб яго настройцы ў 1919 годзе. Нядаўна арган быў грунтоўна адрамантаваны і знаходзіцца ў выдатным стане і пастаянным скарыстанні.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі