Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
9/I/P невядомы майстар, 1-я пал. XIX cт. Wacław Biernacki, першая трэць XX ст. |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` * Bourdon 8` Gamba 8` Salicet 8` Vox angelica 8` Flet 4` Oktawa 4` Kwinta 2 2/3` ** |
Pedal (C-d’) Subbas 16` |
I/Ped, super I | |
Tutti | |
Механічная рэгістравая і ігравая трактура трактура, кегельлада | |
Складчаты мех, самаробны матор на даху касцёла, механізм ручной калькацыі (карамысла), Wiatr |
* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на праспекце
** – на кафедры памылкова пазначана, што квінта шасціфутовая (Kwinta 6`)
У 1478 годзе пабудаваны першы касцёл па фундацыі Аляксандра Альшанскага. У 1753 годзе пабудаваны наступны касцёл, які хутка прыйшоў у аварыйны стан. Сучасны касцёл з рысамі архітэктуры позняга барока ўзведзены ў 1773 годзе па фундацыі Яна Непамука Касакоўскага (1755–1808), пазней біскупа Віленскага. У касцёл быў перанесены галоўны алтар першай паловы XVII стагоддзя з папярэдняга касцёла. Наверх
З архіўных дадзеных вядома пра існаванне ў касцёле пазітыва ў 1633 годзе. У 1781 годзе быў пабудаваны новы пазітыў. У 1903 годзе быў пабудаваны 7-рэгістравы арган коштам 500 рублёў (верагодна, у старой шафе). Пазней перабудаваны фабрыкай В. Бярнацкага. Наверх
Арган у Воўпе ўяўляе сабой пабудаваны фабрыкай Вацлава Бярнацкага інструмент, для якога скарыстана шафа ад старога барочнага аргана. Да яе ззаду быў дабудаваны дадатковы аб’ём, у якім змяшчаецца педальны рэгістр Subbas 16`. Раней кафедра была ўбудавана ў шафу злева ад праспекта. Знутры аргана бачны закладзеныя і зафарбаваныя адтуліны ад 12 рэгістравых уключэнняў і клавіятуры папярэдняй кафедры. На педальных трубах зроблены надпіс «W.B.» – пазнака фабрыкі Вацлава Бярнацкага.