Касцёл Святога Яна Хрысцiцеля
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён
10/I/P Piotr Wojciechowicz (Wilno) (?), кан. XIX – пач. XX ст. |
|
I Manual (C-f’’’) [Bordon 16`] Pryncypal 8` Gamba 8` Hohlflet 8` Salicional 8` Dolce 8` Flet 4` Mixtura 2 2/3` 3 ch. |
Pedal (C-d’) Subbass 16` Pryncypalbass 16` |
I/Ped, super I | |
Forte, Tutti | |
Механічная ігравая трактура; механічная з узмацняльнікамі Баркера* рэгістравая трактура; кегельлада | |
Матор, паплаўковы мех, кампенсацыйны мех |
* – драўляныя абстракты вядуць да пнеўматычных мембран, якія уключаюць рэгістр
Касцёл пабудаваны ў 1883–1893 гадах. Наверх
Аўтарства пабудовы аргана ў Ваўкалаце гіпатэтычна належыць Пятру Вайцэховічу па характэрных для яго арганабудаўнічых прыёмах: почырк на драўляных трубах, кампенсацыйны мех, канструкцыя ўключэння рэгістраў, рысы кафедры. Арган вылучаецца з шэрагу аналагічных па колькасці рэгістраў інструментаў тым, что ў ім пабудаваны паўнаразмерны 16- футавы рэгістр Pryncypalbass 16` (самыя вялікія трубы бачны за левай паловай фасада аргана), а таксама цалкам трохрадная мікстура 2 2/3`+2`+1` (з рэпетыцыяй ад c’’). Гэта самы маленькі па колькасці рэгістраў на Беларусі арган, у якім сустракаюцца такія рэгістры не толькі разам, але і паасобку. Такія рэгістры значна ўзбагачваюць яго гучанне.
Дакладны час пабудовы, як і непасрэднае ўказанне майстра адсутніцаюць. Адзіны надпіс, які можна убачыць у аргане, датычыцца настройкi ў 1937 годзе.
Арган знаходзіцца ў добрым стане і пастаянным скарыстанні на набажэнствах.