Касцёл Перамянення Пана
Гродзенская вобласць, Лідскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
15/II/P Władysław Kamiński цi Zygmunt Kamiński (?), 1936 |
||
I Manual (C-g’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Klarnet 8` Kornet 4 ch. Oktawa 4` Trompet 8` |
II Manual (C-f’’’) Pryncypal skrzyp. 8` Gedekt 8` Flet 4` Fugara 4` Mixtura 4 ch. |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Wiolon 16` Harmonika 8` |
II/I, II/Ped, I/Ped, Sub II, Super I | ||
Tremolo * | ||
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада. |
* – Па стане на 1993 год у аргане былі механізмы Crescendo, Piano, Mezzo Forte, Tutti, але зараз яны з’яўляюцца дэмантаванымі
Першы касцёл быў заснаваны ў 1413 годзе па фундацыі Міхала Галгіновіча. У 1568 годзе парафія была пераведзена ў кальвінізм і вярнулася ў каталіцтва толькі ў 1648 годзе. Мястэчка і касцёл былі знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654–1667 гадоў. Пасля вайны святыня была адроджана. Першы каменны касцёл замест старога драўлянагa быў пабудаваны ў 1840–1844 гадах па фундацыі Самуэля Кастравіцкага (1788–1859). 5 чэрвеня 1863 года «за прачытанне маніфесту паўстанцаў» пробашч касцёла кс. Раймунд Зямацкі па загадзе М. Мураўёва быў растрэляны у Вільні. Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў пашкоджаны і абрабаваны. Цяперашні неабарочны касцёл быў пабудаваны ў 1928 годзе з дапасаваннем аб’ёма папярэдняй святыні, якая стала правай навай. Наверх
У інвентары 1784 года занатавана, што 8-рэгістравы пазітыў патрабуе рамонту. Пазітыў занатоўваецца ў 1796 годзе. У 1827 годзе з Жалудка быў перанесены пазітыў, да якога ў 1840 годзе было дабудавана 2 рэгістра. У 1850 годзе гэты арган быў заменены на 6- рэгістровы пазітыў, пра настройку якога паведамляецца ў інвентары 1885 года. Наверх
Цяперашні арган па некаторых звестках збудаваны ў 1936 годзе фірмай братоў Камінскіх з Варшавы. З-за таго, што фірма была раздзелена ў 1927 годзе, верагодна, маецца на ўвазе адна з фірм «Władysław Kamiński» альбо «Zygmunt Kamiński».