Будслаў

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Мінская вобласць, Мядзельскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

21/II Nicolaus Jantzon, 1783
I Manual (C-d’’’)
BORDON 16 pedum
PRINCIPAŁ 8 pedum *
FLET MAIOR 8 pedum
SALCINAL 8 pedum
QUINTADÆNA 8 pedum
OCTAVA PRINcipał 4 pedum
FLET MINoR 4 pedum
JULA 4 pedum
QWINTA 3 pedum
SUPEROCTAVA 2 pedum
Mixtura 4ch.
Gamba 8` [быў Trompet 8`(?)]
II Manual (C-d’’’)
FLET 8 pedum
ROR:FLET 8 pedum
Quintadæna 8 pedum
Undamarys 8 pedum**
PRINCIPAŁ 4 pedum ***
FLAUT:TRAVEr 4 pedum
NASSAT 3 pedum
SPIEL FLET 2 pedum
(адсутнічае) [быў Vox humana 8`(?)]
II/I
GWIAZDA z Dzvonami (Tympani), BEMBNI 12 pedum (Zimbelstern)
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, самаробны матор, механізм ручной калькацыі (кола), SIGNATURA …Kalkanejstę… (сігнал каліканту)

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе ў бакавых секцыях
** — (с-d’’’)
*** – трубы рэгістра Principal 4` змешчаны на фасадзе ў цэнтральнай секцыі

У 1504 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык (1461–1506) перадаў віленскаму кляштару бернардзінцаў 600 моргаў[1] лесу. Манахі сплаўлялі адсюль лес у Вільню. Для нагляду за сплавам тут на лета пасяляўся адзін манах, якому ў лесе збудавалі невялікую хаціну – яна называлася «будай». У 1530 годзе была пабудавана першая капліца. У 1591 пабудаваны першы драўляны касцёл. У 1613 годзе ў касцёл перададзены (Будслаўскі) абраз Маці Божай, падораны Папай Рымскім Кліментам VIII (Clemens PP. VIII, 1536–1605) мінскаму ваяводзе Яну Пацу (1550–1610) ў 1598 годзе. Па фундацыі гетмана вялікага літоўскага Януша Кішкі (1568–1654) і сям’і Далмат-Ісакоўскіх у 1633-1643 гадах пабудаваны мураваны касцёл. У 1767–1783 гадах тут будуецца адзін з самых велічных касцёлаў Вялікага княства Літоўскага, пры гэтым стары касцёл увайшоў у аб’ем новага як капліца Св. Барбары.   Наверх

Першы вядомы арган у Будславе быў усталяваны ў 1758 годзе па фундацыі Барбары Скарульскай і каштаваў 2000 злотых. На два гады раней па яе фундацыі пры Будслаўскім кляштары адчынiлася музычная школа на 25 вучняў. Верагодна, ад гэтага інструмента на гарышчы капліцы Св. Барбары захаваліся два невялікія трохкутныя мехі.   Наверх

Захаваўшыся да нашага часу велічны арган быў пабудаваны ў 1781/1783 годзе Нікалаўсам Енцэнам. Сярод усіх гістарычных арганаў Беларусі Будслаўскі арган займае асобнае месца. Гэта самы вялікі барочны арган на Беларусі, пры гэтым за 220-гадовы час існавання ён не пацярпеў значных перабудоваў: яго праспект, аздабленне, віндлады, механізмы і большая частка трубаў засталіся аўтэнтычнымі. Сярод усіх барочных арганаў на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага, захаваўшых аўтэнтыку да нашых дзён, арган у Будславе па колькасці рэгістраў займае трэцяе месца пасля арганаў у Вільні (31/II/P, А. Г. Каспарыні, 1776 год) і Цытавянах (Tytuvėnai) (23/II, Н. Енцэн і/альбо М. Рачкоўскі, 1789 год) – абодва на тэррыторыі Рэспублікі Літвы.   Наверх
Арган ніколі не меў педалі, як і большасць вядомых інструментаў Нікалауса Енцэна. На першым паверсе змешчана кафедра, мех (неаўтэнтычны, перабудаваны не пазней за канец XIX стагоддзя) і механічная трактура. На другім паверсе змешчаны 3 віндлады з трубамі. Дзве бакавыя віндлады з 11 рэгістрамі адносяцца да I мануала, цэнральная віндлада з 9 рэгістрамі адпавядае II мануалу. Такое размяшчэнне віндлад задае логіку падзела праспекта аргана на 3 часткі: цэнтральная калона з дзвюма секцыямі адпавядае II мануалу, сюды вынесены 25 трубаў рэгістра Principal 4` II мануала; дзве аднолькавыя бакавыя калоны з секцыямі адпавядаюць дзвюм віндладам I мануала, у іх змешчаны 32 трубы рэгістра Principal 8` I мануала. На бакавых калонах змешчаны фігуры двух анёлаў з трубамі, а над цэнтральнай секцыяй – зорка Zimbelstern («GWIAZDA z Dzvonami»). Ззаду корпуса размешчаны эфект Tympani («BEMBI 12 pedum»). Фасад багата аздоблены драўляным разбеннем. 24 рэгістравых ручкі на кафедры падзелены на дзве групы (справа і злева ад клавіятур) па 2 слупка. Унутраныя слупкi адносяцца да I мануала (пазначаны надпісам «MANUALOWJ glos»), знешнія – да II мануала (пазначаны надпісам «KLAWIATURA Secunda»). На задняй сцяне захавалася багата надпісаў кшталту «быў тут», датаваных 20-30-мі гадамі XX стагоддзя. На пачатку XX стагоддзя Пётр Вайцэховіч замяніў у аргане мех і на месцы рэгістра Trompet 8` усталяваў рэгістр Gamba 8`. Таксама ў каталогу 1920-х гадоў фірмы В. Бярнацкага сярод выкананых прац значыцца «грунтоўная перабудова» аргана ў Будславе. Верагодна, надпіс на задняй сцяне эфекта Zimbelstern – «1923» – пазнака ад гэтага рамонту.

Гэта самы вялікі барочны арган на Беларусі самага вядомага майстра  барочнай арганабудаўнічай школы ВКЛ, які амаль цалкам захаваў сваю аўтэнтыку і можа быць цалкам адноўлены па захаваўшыхся ўзорах барочнага арганабудаўніцтва. Арган уяўляе сабой агромную культурную і навуковую каштоўнасць і яго можна назваць самым цэнным музычным інструментам у Беларусі.

[1]

мера зямельнай плошчы. Адзін морг — плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. У Вялікім княстве Літоўскім 1 морг быў роўны 0,71 га.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі