Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
5/I невядомы майстар, 2-я пал. XIX ст. – 1 пал. XX ст. |
Manual (C-f’’’) Diapason [8`] Flote [4`] Metronome [2`] Violina [4`] [8`]* |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада |
Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла) |
* – язычковы рэгістр
У 1692 годзе ў Барунах закладзена ўніяцкая царква і заснаваны базыліянскі манастыр. У 1700 годзе з мястэчка Вішнева сюды пераведзена базыльянская школа. Царква згарэла разам з усім мястэчкам у 1707 годзе. Адбудавана ў 1715 годзе па фундацыі Уніяцкага мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі Льва Кішкі (1668–1728). Існуючы мураваны храм пабудаваны ў 1747-1753 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Асікевіча. Інтэр’еры афармляліся да 1770 года. У 1833 годзе царква стала праваслаўнай. У 1922 годзе перададзена Каталіцкаму Касцёлу. Наверх
У 1783 годзе Міхал Герхардт Цэлле (Michal Celle, 1738– пасля 1789) пабудаваў у базіліянскай царкве ў Барунах 17-рэгістравы арган. Вядома дыспазіцыя гэтага інструмента:
Дыспазіцыя аргана М. Цэлле ў Барунах 1783 года | |
Manual (C–f”’) | |
Principal Bordon Szpilflet Quintadena Flet major Octava Iula Roflet Flet minor Unda maris Quinta Tertia Super octava Nasat Waltflet Flasinet Salcinal |
8 pedum 16 pedum 8 pedum 8 pedum 8 pedum 4 pedum 4 pedum 4 pedum 4 pedum 4 pedum 3 pedum 3 1/4 pedum 2 pedum 3 pedum 2 pedum 2 pedum 8 pedum |
Cymbelstern Pauke Tremolo |
Пасля перадачы царквы праваслаўным, гэты арган у 1847 годзе быў перанесены ў Сіесікі (Siesikai, Рэспубліка Літва), а затым перабудаваны на пачатку XX стагоддзя з захаваннем праспекту. Праспект гэтага аргана – адзіная захаваўшаяся спадчына М. Цэлле. Наверх
Пабудова аргана ва ўніяцкай царкве ў Барунах з’яўляецца праяўленнем Уніяцкай арганнай культуры — маладаследваннага музычнага феномена Рэчы Паспалітай, пра якую вядома толькі па фактах маштабнага знішчэння арганаў у 1830-я гады. Верагодна, наяўнасць арганаў ва ўніяцкіх храмах з’яўляецца асаблівасцю характэрнай толькі для тэррыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. На тэрыторыі сучаснай Заходняй Украіны (былой Кароны Польскай) не сустракаюцца такія звесткі, акрамя аднаго аргана ў царкве Св. Ануфрыя ў Львове (Львів, Украіна), дзе ён, хутчэй за усё, выкарыстоўваўся з мэтай навучання семінарыстаў гармоніі, а не дзеля набажэнстваў. Усе існуючыя ў наш час гістарычныя арганы ва уніяцкіх храмах Заходняй Украіны з’яўляюцца каталіцкай спадчынай і апынуліся там пасля перадачы каталіцкіх касцёлаў уніяцкім парафіям. Усе арганы ва уніяцкіх цэрквах былі знішчаны ў 1830-я гады. У 1837 годзе падлічана, што па ўказу епіскапа Іосіфа Сямашкі з уніяцкіх цэркваў Літоўскай епархіі ўсяго было дэмантавана 117 арганаў. Наверх
Сучасны пазітыў у Барунах мае невядомае паходжанне і, відавочна, з’явіўся тут у міжваенны час. Праўдападобна, інструмент пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя, і перанесены з іншага касцёла. Яго рэгістравыя ручкі падобныя да ручак фісгармоніі. Інструмент не прымацаваны да падлогі. Пазітыў не працуе даволі працяглы час, але яго механізмы і трубы захаваліся амаль цалкам і ў добрым стане.