Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
17/II/P Wacław Biernacki, 1920-я (?) |
||
I Manual (C-a’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Salicet 8` Holflet 8` Oktawa 4` ** Mixtura 2` 3 ch. Trompet 8` |
II Manual (C-a’’’) Klarnet 8` Acolina 8` Voxangelica 8` Kwintaton 8` Flet 4` Voxhumana 8` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Violon 16` Harmonika 8` |
II/I, II/Ped, I/Ped, Super I | ||
Crescendo, Piano, Forte, Tutti, Wolna komb., Tremolo*** | ||
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, матор змешчаны на вуліцы перад уваходам у касцёл, механізм нажной калікацыі (2 педалі) |
* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на праспекце
** – трансмісія у Principal 8`
*** – эфект Tremolo пабудаваны незалежна для I і для II мануала
Першы касцёл быў пабудаваны ў 1490 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка (1440–1492). Касцёл некалькі разоў аднаўляўся. Цяперашні касцёл – помнік народнага дойлідства – быў збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя і адрамантаваны ў 1898 годзе. З Адэльскай парафіі паходзяць чатыры біскупы Каталіцкага Касцёла: сёмы біскуп Смаленскі Аляксандар Катовіч (1622–1686), дваццаць трэці біскуп Віленскі Аляксандар Катовіч (1622–1686), дваццаць шосты біскуп Віленскі Караль Пётр Панцажынскі (год смерцi 1729), Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (нарадзіўся ў Адэльску 3 студзеня 1946 года). Наверх
У інвентарным акце 1736 года занатаваны патрабуючы рамонту пазітыў.
Сучасны арган быў пабудаваны В. Бярнацкім, верагодна, у 20-я гады ХХ стагоддзя. Арган мае шэраг агульных прыёмаў арганабудаўніцтва з арганам у Лынтупах. Да аргана прыстасаваны самаробны матор, які вынесены на вуліцу і стаіць каля галоўнага ўвахода ў касцёл. Такое размяшчэнне шкодзіць інструменту, бо ў арган неабходна падаваць паветра з таго ж памяшкання, дзе знаходзіцца інструмент (той жа тэмпературы і вільготнасцi, каб не ўтвараўся кандэнсат). У аргане захаваліся ўсе дэталі, але ён знаходзіцца ў непрацоўным стане.