Войстам

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён

Агульныя звесткiФотаздымкi

6/I
Літоўскія майстры (саматужная вытворчасць), 1980-я
I Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Gambe 8`
Octave 4`
Flöte 4`
Super Octave 2`
Механічаня ігравая і рэгістравая трактура

Касцёл пачаў узводзіцца ў 1927 годзе. Будаўніцтва было скончана ў 1980-я гады.

Вядома, што арган будавалі «літоўскія майстры з Каўнаса». Арган мае незвычайную канструкцыю кегельлады, і гэта адзіны саматужны арган з механічнай кегельладай на Беларусі. Арган не дабудаваны: на кафедры маюцца дзве адтуліны пад рэгістравыя ўключэнні педальных рэгістраў Subbas 16` і Octavbass 8`, але ні педальнай клавіятуры, ні педальнай віндлады ў аргане няма. Арган даўно не функцыянуе.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі