Суботнікі

Касцёл Святога Уладзіслава

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

10/I/Ped
Іосіф Радовіч (?), 1895
Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Gambe 8`
Hohlflöte 8`
Bordun 8`
Octave 4`
Quarte 2` *
Trompete 8`
Pedal (C-d’)
Subbass 16`
Octavbass 8`
Super I, I/Ped
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, самаробны матор, ручная калькацыя (карамысла)

* – С-h – 2`; c-f’’’ – 3`+2`

Першы касцёл у Суботніках (на той час Геранёны Манівідавыя) быў пабудаваны ў 1423 годзе  па фундацыі ваяводы віленскага Войцеха Манівіда (?–1422). Наступны касцёл пабудавана па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта «Старога» (1467–1548) у 1545 годзе, аднак у часы кальвінізму стаяў спустошаны. У 1573 годзе маршалак вялікі літоўскі князь Альбрэхт Радзівіл (1558–1592), пасля вяртання з кальвінізму ў каталіцызм, аднавіў касцёл у Суботніках і надзяліў святыню вялікім капіталам. У 1755 годзе пабудаваны апошні драўляны касцёл на сродкі Юрыя Абрамовіча, тагачаснага ўладальніка мястэчка, і ягонай жонкі Марыі. У 1809 годзе па фундацыі Ганны Умястоўскай (1764-1851) да прэсбітэрыя справа была дабудавана мураваная капліца, у склепе якой быў пахаваны яе муж Якуб Умястоўскі (1764–1809), а потым і іншыя прадстаўнікі роду. Сучасны неагатычны касцёл пабудаваны ў 1900-1904 гадах па фундацыі графа Уладзіслава Умястоўскага. Пад касцёлам знаходзіца крыпта з родавай пахавальняй Умястоўскіх і Дунін-Раецкіх.   Наверх

Па цэнтры нэагатычнага праспекта аргана размешчана вялікая шыльда, на якой пададзена інфармацыя пра фундатараў першага і другога арганаў Суботніцкага касцёла: «R 1809 Maja 31 organ sporzadzony był Kosztem JWJakuba Umiastowskiego Marszałka Pow. Oszm. kolatura tego Koscela. R 1895 Czerwca 24 nowy organ ofiarowany przez syna Kazimierza a wnuka Jakuba Hrabiego Wladysława Umiastowskiego» – «31 мая 1809 года арган быў сабраны коштам Яго Вялебнасці Якуба Умястоўскага маршалка Ашмянскага павета, калятара гэтага касцёла. 24 чэрвеня 1895 года новы арган быў ахвяраваны сынам Казіміра унука Якуба графам Уладзіславам Умястоўскім». Такім чынам, гэты арган на 9 гадоў старэйшы за касцёл і быў перанесены з папярэдняга драўлянага касцёла. Унутры аргана захоўваюцца часткі труб (галовы ад труб язычковага рэгістра з свабоднымі языкамі) верагодна ад папярэдняга аргана.   Наверх

Пра аўтара аргана няма ніякіх звестак. Па некаторых рысах арганбудаўніцтва можна выказаць згадку, што арган быў пабудаваны віленскім майстрам Іосіфам Радовічам, які, дарэчы, часта не падпісваў свае арганы і шмат арганаў у Літве таксама атрыбуціруюцца яму па ўскосных дадзеных. Абгрунтаванасць вылучэння дадзенай гіпотэзы верыфікавана складальнікам каталога арганаў Літвы спадаром Рымантасам Гучасам.

Мясцовыя жыхары захоўваюць гісторыю аб тым, як пасля смерці ксяндза ў 1962 годзе ўлады хацелі забраць арган з касцёла, але арганіст (які шмат гадоў працаваў у Суботніцкім касцёле) Ян Навіцкі ўпэўніў камісію, што ў касцёле будзе ў хуткім часе адкрыта дзіцячая музычная школа і ў якасці дадатковага довада сыграў ім на аргане песню «Кацюша». Арган застаўся ў касцёле і дайшоў да нас у добра захаваным стане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі