Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
7/I/P невядомы майстар, 2-я пал. XVIII ст. – пер. пал. XIX ст. Wacław Biernacki, 1925 |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` Gamba 8` Holflet 8` Dolce 8` Oktawa 4` Kwinta 2 2/3` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` |
I/Ped, Super I | |
Tutti | |
Механічаня ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | |
Складчаты мех, матор, ручны механізм калькацыі (карамысла), wiatr |
Касцёл пабудаваны ў 1904 годзе і першапачаткова быў філіялам парафіі гродзенскага касцёла св. Францішка Ксаверыя. У 1919 годзе парафія стала самастойнай. Касцёл быў пашыраны: да яго былі дабудаваны капліцы, якія ўтварылі трансепт, і галоўны фасад. Наверх
Арган уяўляе сабой збудаваны ў 1925 годзе фірмай Вацлава Бярнацкага невялікі інструмент, для якога была скарыстана шафа і праспект ад старога барочнага аргана. Трубы фасада заменены драўляный імітацыяй труб, але кансолі пад фасаднымі трубамі засталіся старыя, і іх канструкцыя прадугледжвае граючыя трубы фасада. У цэнтральнай калоне шафы захаваліся сляды ад эфекта Zymbelstern. Унутры аргана ёсць надпісы: «1905″ – верагодна, год пераносу аднекуль у толькі што пабудаваны касцёл старога аргана; «W.B.» – пазнака фабрыкі Вацлава Бярнацкага зробленая пры перабудове аграна ў 1925 годзе.