Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Мінская вобласць, Мядзельскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
7/I/Ped Edward Przytulski (Wilno), 1930-я гады (?) |
|
Manual (C-g’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Aeolina 8` Holflet 8` Octawa 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` |
I/Ped, Super I | |
Piano, Forte | |
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, самаробны матор, ручная калькацыя (карамысла), wiatr |
* – частка труб рэгістра Pryncypał 8` змешчана на праспекце
У 1769 годзе па фундацыі палкоўніка Канстанціна Хамінскага (1718–1793) была пабудавана капліца, якая ў 1782 годзе стала філіяльным касцёлам пры свірскай парафіі. У 1792 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Падчас вайны 1812 года касцёл з мястэчкам быў спалены адступаючымі французскімі войскамі. У 1825 годзе Уладзіслаў Франц Пашкевіч-Талаконскі распачаў будаўніцтва мураванага касцёла на месцы старога драўлянага, але з яго смерцю ў 1828 годзе будаўніцтва спынілася. Быў пабудаваны толькі прэсбітэрыум, які выкарыстоўваўся ў якасці касцёла. Каб дабіцца дазволу на далейшую будову, касцёльная дэлегацыя ад Канстанцінаўскай і Кабыльніцкай парафій паехала ў Санкт-Пецярбург і дабілася прыёму ў імператара Мікалая ІІ; у выніку касцёл быў дабудаваны ў 1897 годзе па фундацыі графа Віктара Старжынскага і Аляксандра Хамінскага. Наверх
Вядома, што музычнае суправаджэнне асвячэння касцёла 23 красавіка 1897 на 4-рэгістравым аргане Ф. Астраменцкага выконваў арганіст Канстанцін Залеўскі з Гродна.
Невялікі арган Эдварда Пшытульскага, верагодна, быў пабудаваны ў 1930-я гады і знаходзіцца ў часткова пашкоджаным стане: частка труб, да якіх быў доступ праз незакрытую дзверцу ў арганнай шафе, раскідана і паламана. Арган не дзейнічае.