Вішнева (Мiнск. вобл.)

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Панны Марыі

Мінская вобласць, Валожынскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

15/II/P
Floryan Ostromęncki w Wilnie, 1907
невядомы майстар, 20-30-я гады XX ст.
I Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
[Pryncypal 8`]
[Salicet 8`]
[Hohlflet 8`]
[Gamba 8`]
[Mixtura 3 rz.]
[Octawa 4`]
II Manual (C-f’’’)
Pryncypal Skrzyp. 8`
Aeolina 8`
Gedekt 8`
Dulciana 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Pryncypal 16`
Violoncel 8`
[Octawbas 8`]
Pedal copl, Oktaw copl, Manual copl., Schweller
Forte M. I, Forte M. II, Tutti
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Паплаўковы мех, матор, нажная калькацыя (1 педаль)

Першы касцёл заснаваны ў 1424 годзе вялікім князем літоўскім Вітаўтам  (~1350 –1430). У 1637–1641 гадах па фундацыі ваяводы навагрудскага Юрыя Літавора Храптовіча (1586–1650) пабудаваны мураваны касцёл. У 1771 годзе  касцёл адноўлены пасля пажару, да яго прыбудаваны дзве капліцы. У 1906 г. да галоўнага фасада прыбудаваны нартэкс у неабарочным стылі.   Наверх

Арган у Вішнева мае вялікае падабенства з арганам у Ліпнішках (20/II/P) па канструкцыі кафедры, складу рэгістраў і арганабудаўнічым прыёмам. Праўдападобна, у міжваенны час арган быў крыху перабудаваны з выкарыстаннем трубаў варшаўскай фабрыкі Братоў Камінскіх. Верагодна, замест рэгістра Trompet 8` быў усталяваны рэгістр Octawa 4`, а замест Posaune 16` – рэгістр Octawbas 8`, на трубе С якога стаіць кляймо «Bracia Kaminscy Nr 30 Warszawa». Перабудова ў міжваенны час магла здарыцца, напрыклад, з-за канфіскацыі металічных труб аргана ў Першую сусветную вайну, што было тады распаўсюджанай з’явай (праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны, мястэчка было знішчана артылерыяй, але ў касцёл і царкву не патрапіў ніводны снарад).

Арган знаходзіцца ў стане зацягнутага рамонту з 2014 года і часткова разабраны. Яго механізмы капуляцый і камбінацый, частка швэлернай скрыні даўно зніклі. Арган часткова ўдзельнічае ў набажэнствах.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі