Забалаць

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Фотаздымкi

3/II/P
Літоускія майстры і кс. Ян Пецюн (саматужная вытворчасць), 1990-я
[8`]
[8`]
[4`]
Электрычная ігравая і рэгістравая трактура

Першы касцёл пабудаваны ў 1601 годзе па фундацыі земскага суддзі Войцеха Нарбута. Цяперашні мураваны касцёл пабудаваны ў 1803–1812 гадах па фундацыі маршалка вялікага літоўскага графа Людвіка Тышкевіча (1748–1808) і ягонай жонкі Канстанцыі (з Панятоўскіх).   Наверх

У акце візітацыі 1796 года занатаваны пашкоджаны пазітыў. У 1818 годзе ў касцёле меўся новы 10-рэгістравы арган. У інвентары 1893 года знаходзяцца наступныя звесткі пра арган у Забалаці: «Органъ о десяти голосахъ перестроенъ въ 1880 г. и мѣхи вновь передѣланы стараніемъ Кс. Заблоцкаго. Въ 1890 году вновь перестроенъ и мѣхи передѣланы на средства мѣстнаго Настоятеля Кс. Θеодора Петкевича». Наступны арган быў пабудаваны ў 1909 годзе фірмай В. Бярнацкага. Ён прастаяў у Забалаці да 1990-х гадоў. Яго мех і кафедра былі перанесены кс. Янам Пецюном у Жырмуны для перабудовы мясцовага аргана. Дзякуючы таму, што кафедра аргана засталася стаяць у Жырмунах недалучанай да новага інструмента з аўтэнтычнымі шыльдамі, можна даведацца дыспазіцыю папярэдняга Забалацкага аргана (9/I/Ped): Manual (C-f’’’) – Pryncypal 8`, Bourdon 8`, Gamba 8`, Aeolina 8`, Vox celestis 8`, Oktaw 8`, Kwinta 2 2/3`; Pedal – Subbas 16`, Cello 8`; I/Ped, super I .

У 1990-я гады была распачата пабудова новага аргана, але яна не была скончана. З сямі запраектаваных рэгістраў у аргане маецца тры. Кафедра ўзята ад савецкага электрааргана.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі