Осава

Касцёл Святога Юрыя

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

10+8/II/P
Кс. Ян Пяцюн (саматужная вытворчасць), 2001-2008
I Manual (C-f’’’)
Principal 16`
Burdon 16`
Principal 8`
Principal 8` *
Octava 4` *
Octava 4`
Sup. Octava 4` *
Mixtur
II Manual (C-f’’’)
Gamba 8`
Fleita 8`
Burdon 8` *
Aeolina 8`
Fleita 4` *
Gamba 4` *
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Bass Principal 16` *
Bass Gamba 8` *
Bass Oktawa 4`
I/Ped, II/Ped, I/II
Piano,Forte, Tutti
Электрапнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура

* – трансмісійныя рэгістры

Касцёл у гонар св. Юрыя быў заснаваны ў 1666 годзе па фундацыі Казіміра Францкевіча, тагачаснага ўладальніка Осава, і ягонай жонкі Аляксандры. Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1732 годзе. У 1910 годзе пабудаваны сучасны мураваны касцёл.

У інвентары 1796 года занатаваны пазітыў, патрабуючы рамонта. У 1801 годзе – 6-рэгістравы пазітыў з эфектам Tympani.
У 1898 годзе Іосіф Радовіч за 600 рублёў пабудаваў 6- рэгістравы арган, рэшткі якога захаваліся ў касцёле ў Осава. Арган быў разабраны ў 1990-я гады. Яго праспект знаходзіцца ў выглядзе своеасаблівага пано на сцяне пад хорамі касцёла, як помнік папярэдняму інструменту. Віндлада ад аргана захоўваецца на хорах, трубы скарыстаны ў новым самаробным аргане, мех і частка труб скарыстана ў няскончанай перабудове аргана ў Жырмунах, рэгістровыя ручкі упрыгожваюць новую арганную шафу (па іх вызначаны 4 назвы рэгістраў).   Наверх

На пачатку 2000-х гадоў ксёндз Ян Пяцюн з дапамогай літоўскіх майстроў склаў новы арган. Яго кафедра – гэта, верагодна, кафедра папярэдняга аргана з Гродзенскай Катэдры (нагадаем, што, па адной з версій, туды быў перанесены арган з Фары Вітаўта, а стары арган быў разабраны і часткі яго былі скарыстаны ў іншых інструментах). Былі скарыстаны часткі папярэдняга інструмента і іншых арганаў.

Частка рэгістраў гэтага інструмента пабудавана па прынцыпе трансмісіі з іншых рэгістаў. Унізе ў прэсбітэрыі зроблена яшчэ адна кафедра (без педалі), далучаная да аргана на хорах.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі