Паставы

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Віцебская вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

13/I/P
Літоўскія майстры (саматужная вытворчасць), 1990-я
I Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Bordun 8`
Viola 8`
Vox caelestis 8`
Octava 4`
Fleita 4`
Kvinta 2 2/3`
Super octava 2`
Mixtura 3f
Pedal (C-h)
Subbas 16`
Quitbass 8`
Octbass 4`
I/Ped, Super I
Tutti, Tremolo
Электрычная ігравая і рэгістравая трактура

Касцёл пабудаваны ў 1898–1904 гадах. У гады Першай сусветнай вайны моцна пашкоджаны, знішчаны арган, галоўны алтар і амбон. У 1920-я гады адбудаваны. У савецкі час касцёл быў закрыты і ператвораны ў цэх, а ў 1988 зноў пачаў сваю дзейнасць.

Існуе ўскосная інфармацыя пра існаванне аргана  ў 1686 годзе. Першы вядомы арган Пастаўскага касцёла быў знішчаны ў Першую Сусветную вайну ад артылерыйскага абстрэлу. Верагодна, гэта быў арган віленскай фабрыкі В. Бярнацкага, бо ў яго каталогу сярод выкананых прац значацца Паставы, але не пазначаны час стварэння інструмента.   Наверх

На пачатку 1990-х гадоў літоўскімі майстрамі быў збудаваны сучасны арган. У якасці яго кафедры скарыстана кафедра савецкага электрааргана.

З 2013 года пастаўскі касцёл з’яўляецца цэнтральнай пляцоўкай штогадовага арганнага фестываля «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны», які, як правіла, доўжыцца адзiн цi два дні на арганах у Лынтупах, Камаях, Паставах і Лучае – усіх маючыхся ў Пастаўскім раёне арганах. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Пастаўскі райвыканкам, Белдзяржфілармонія і парафія пастаўскага касцёла Св. Антонія Падуанскага. Ініцыятарам стварэння фестывалю з’яўляецца Т. І. Стружэцкі. У фестывалі, як правіла, бяруць удзел музыканты з Мінска.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі