Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Мінская вобласць, Валожынскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
20/II/P Літоўскія майстры (саматужная вытворчасць), 1990-я |
||
I Manual (C-g’’’) Bordun 16` Principal 8` Holflote 8` * Rohrflote 8` Octave 4` Flauto 4` Nassat 3` Waldflote 2` Mixtura 4-5 ch. ** |
II Manual (C-g’’’) Principal 8` Flet major 8` Salicional 8` Oktave 4` Flauto minor 4` Quinte 2 2/3` Superoctave 2` Tertia 1 3/5` Mixtura 3-4 ch. |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Octavbass 8 |
II/I, II/Ped, I/Ped | ||
Механічная ігравая і рэгістравая трактура |
* – рэгістр Holflote 8` дэмантаваны
** – пяты рад рэгістра Mixtura дэмантаваны
Першы касцёл пабудаваны ў 1676 годзе па фундацыі князя Гераніма Сангушкі (1651–1684). Касцёл згараў у 1712 і 1812 гадах. Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1824 годзе. Цяперашні мураваны касцёл узведзены ў 1906 годзе. Наверх
У 1913 годзе віленскай фабрыкай Вацлава Бярнацкага быў збудаваны арган коштам 3360 рублёў. Да нашага часу інструмент не захаваўся. Падчас закрыцця касцёла арган быў раскрадзены; і ў Ракаве вядома гісторыя, як моладзь хадзіла па вуліцах вёскі і дудзела ў арганныя трубы. Ад аргана захаваўся даволі вялікі корпус з нэагатычным праспектам, пабудаваным па мадыфікаваным праекце №18 каталога 1892 года фірмы August Laukhuff.
У старой арганнай шафе ў 1990-я гады літоўскія майстры злажылі новы інструмент, які актыўна выкарыстоўваецца на набажэнствах.
З 2017 года ў касцёле праходзіць арганная частка конкурса маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага, у якой удзельнічаюць выканаўцы на аргане ва узросце да 18 гадоў. Гэта адзіны арганны конкурс у краіне.