Мінск, катэдра

Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

32/III/P
Orgelbau Pflüger, 2005
I Manual (C-g’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Spitzflöte 8`
Gamba 8`
Octav 4`
Flöte 4`
Quint 2 2/3`
Superoctav 2`
Mixtur 4f 1 1/3`
Cornett 3f 2 2/3`
Trompete 8`
II Manual (C-g’’’)
Gedackt 8`
Quintade 8`
Prästant 4`
Koppelflöte 4`
Sesquialtera 2f 2 2/3`
Principal 2`
Scharff 3f 1`
Schalmey 8`
III Manual (C-g’’’)
Copula 8`
Schwebung 8` *
Rohrflöte 4`
Waldflöte 2`
Quint 1 1/3`
Regal 8`
Pedal (C-f’)
Principalbass 16`
Subbass 16`
Oktavbass 8`
Gedacktbass 8`
Choralbass 4`
Posaune 16`
Trompete 8`
Glockenspiel, Zimbelstern
I/Ped, II/Ped, III/Ped, II/I, III/II, III/I
Tremolo II man, Tremolo III man
Schweller III Manual
III мануал мае раздзеленую шляйфладу c’/cis’
Механічная ігравая і рэгістравая трактура

* – cis’–g’’’

Касцёл быў узведзены ў 1710 годзе. У 1850–1854 гадах грунтоўна адноўлены. У 1934 годзе касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся як гараж. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касцёлу функцыянаваць, але ў 1947 годзе ён быў зноў зачынены. У 1951 годзе на будынку разабралі вежы і ператварылі касцёл у спартыўны комплекс. У 1993 годзе касцёл вернуты каталікам.   Наверх

Каля 1803 года Фрыдрых Самуэль Янцэн пабудаваў па заказу першага біскупа Мінскай дыяцэзіі Якуба Ігната Дзядзеркі новы арган. У 1830 годзе ў касцёле занатаваны 24-рэгістравы арган. У 1850–1854 гадах арган адрамантаваны.   Наверх

Сучасны арган быў падораны Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Аўстрыі першаму беларускаму кардыналу Казіміру Свёнтку (1914–2011) для архікатэдральнага касцёла ў Мінску ў 2005 годзе. Арганізацыяй праекта фінансавання і пабудовы інструмента займаліся Іаган Трумэр і Уладзімір Неўдах. Штогод арган абслугоўваюць прадстаўнікі фірмы Orgelbau Pflüger, і ён знаходзіцца ў пастаянным скарыстанні на набажэнствах і канцэртах. Традыцыйна ў кастрычніку-лістападзе ў касцёле праводзіцца міжнародны фестываль «У гонар Святой Цэцыліі» і цыклы канцэртаў «Вечары калядных віншаванняў». Дзякуючы выдатнай акустыцы памяшкання і добрай якасці інструмента, умовы правядзення тут арганных канцэртаў з’яўляюцца лепшымі на Беларусі.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі