Янцэн Нікалаус 

(Jantzen Nicolaus, 1720–1791)

Нікалаус Янцэн з’яўляецца самым вядомым майстрам Віленскай барочнай арганабудаўнічай школы. Ён пабудаваў значную колькасць двухмануальных арганаў, якія цалкам альбо часткова захаваліся да нашага часу. Вядома, што Нікалаўс Янцэн прыехаў у Вільню з Гамбурга[31], і ў 1746 годзе ён занатоўваецца як падмайсцер’е ў Герхарда Арэндта Цэлле. У 1753 годзе ён ажаніўся[32] з дачкой свайго настаўніка – Ганнай Эльжбэтай Цэлле і, пасля смерці свайго цесця ў 1761 годзе, прыняў у спадчыну яго віленскую майстэрню. Вядома пра 8 пабудаваных ім арганаў на тэрыторыі ВКЛ, аўтарства яшчэ двух абгрунтавана недастаткова. Самы вядомы на Беларусі арган – у Будславе – быў пабудаваны Нікалаусам Янцэнам у 1783 годзе. У віндладзе першага мануала знаходзіцца адзіны вядомы яго аўтограф[33]. Гэта адзін з двух захаваўшыхся амаль у аўтэнтычным выглядзе арганаў Нікалауса Янцэна. Другі яго арган 1789 года цалкам захаваўся ў Цытавянах[34]. Існуе гіпотэза, згодна з якой арган у Цытавянах быў пабудаваны не 70- гадовым на той час Нікалаусам Янцэнам, а яго падмасцер’ем Мацеем Рачкоўскім. У гэтым выпадку арган у Будславе застаецца адзіным захаваўшымся ў аўтэнтачным выглядзе арганам Нікалауса Янцэна.

Арганы, звязаныя з майстрам :

Будслаў, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі