Хоман Адольф

(Homan Adolf, 1850-1941)

А. Хоман быў сынам арганабудаўніка Іосіфа Хомана (Józef Homan). Верагодна, у Варшаве яны ўдваіх заснавалі сваю фабрыку ў 1878 годзе, якая пазней доўгі час называлася Adolf Homan Warszawie. У 1924 годзе ў яе партнёрства ўвайшоў даўні супрацоўнік фабрыкі Станіслаў Язерскі (Stanisław Jezierski) і фабрыка змяніла назву на Adolf Homan i Stanisław Jezierski Warszawie. Дарэчы, аўтограф С. Язерскага, калі ён быў яшчэ працоўнікам фабрыкі, захаваўся ўнутры аргана ў Слоніме. Фабрыка праіснавала да 1938 года, калі яна абанкроцілася і была выкуплена Вацлавам Бярнацкім. У Беларусі захаваліся 2 аргана, пабудаваных фірмай Adolf Homan – перабудаваны барочны арган у Слоніме 1909 года і новы арган у Сапоцкіне 1907 года; а таксама адзін арган пабудаваны фірмай Adolf Homan i Stanisław Jezierski – у Лідзе ў 1938 годзе.

Арганы, звязаныя з майстрам:

Слонім

Сапоцкін

Ліда

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі