Слонiм

Касцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

9/I/P
невядомы майстар, 2-я пал. XVIII ст. – пач. XIX ст.
Adolf Homan, 1909
I Manual (C-f’’’)
Pryncypal 8` *
Flet major 8`
Viola di Gamba 8`
Gedekt 8`
Oktava 4` **
Fugara 4`
Mixtura 2` 1-2 ch.
Pedal (C-с’)
Subbas 16`
Violonszel 8`
I/Ped, Super I
Piano, Forte, Tutti
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Складчаты мех, нажная калькацыя (1 педаль з дадатковым рычажным механізмам), самаробны матор

* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе
** – трансмісія ў рэгістр Pryncypal 8`

Кляштар бернардзінак у Слоніме фундаваны Аляксандрам Юдзіцкім і Кацярынай Канстанцыяй Юдзіцкай-Салатыцкай. Першапачатковы драўляны касцёл быў куплены ў бернардзінцаў, якія да гэтага часу пабудавалі для сябе мураваны. У 1645 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл, які згарэў у 1670 годзе. Новы мураваны касцёл быў кансэкраваны ў 1690 годзе. У 1790 годзе касцёл і кляштар быў пашкоджаны пажарам, і адбудаваны ў 1793 годзе.   Наверх

У касцёльным інвентеры 1820 года занатаваны арган на 7 рэгістраў.

Арган быў пабудаваны ў 1909 годзе варшаўскай фірмай Адольфа Антонія Хомана з разбудовай арганнай шафы і заменай усіх механізмаў папярэдняга барочнага аргана. На першым паверсе аргана змешчаны мех і педальныя трубы. На другім паверсе – трубы мануальных рэгістраў.

Арган не выкарыстоўваецца з 1990-х гадоў. Яго драўляныя трубы значна пашкоджаны шашалем.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі