Слабодка

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

Віцебская вобласць, Браслаўскі раён.

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

21/II/P
Wojciech Gadko w Warszawie, Opus 24, 1913
I Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Pryncypal 8` *
Portunal-Flöte 8`
Ror Flöte 8`
Viola di Gamba 8`
Salitional 8`
Flöte 4`
Oktava 4`
Mixturi 4 ch. **
Trompete 8` ***
II Manual (C-f’’’)
Gedekt 8` ***
Geigenpryncypal 8` * ***
Aeolina 8` ***
Vox Celestis 8` ***
Flöt minor 4` ***
Flöt Harmonia 4` ***
Pedal (C-d’)
Subbass 16`
Pryncypal-bass 16`
Octav-bass 8`
Cello 8` ***
Puson 16`
II/I, I/P, II/P, supperoctav koppel I
Piano, Mezzo forte, Forte, Tutti, Crescendo
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор у вежы касцёла, механізм нажной калькацыі (1 педаль), kalikant

* – трубы рэгістра Pryncypal 8` і Geigenpryncypal 8` змешчаны на фасадзе. Замест дзвюх труб рэгістра Pryncypal 8` на праспекце змешчаны дзве трубы рэгістра Cello 8`
** – (C-h): 2 2/3`+ 2` +1 1/3` + 1`; (c-f’’’): 5 1/3`+4`+2 2/3`+2`
*** – рэгістры адсутнічаюць

Нэараманскі мураваны касцёл пабудаваны ў 1903–1906 гадах.

Арган у вёсцы Слабодка з’яўляецца самым вялікім гістарычным арганам Віцебшчыны; але фактычна ў гэтым аргане маецца толькі 13 рэгістраў, 8 рэгістраў зніклі: усе рэгістры II мануала, рэгістр Trompete 8` і часткова Cello 8`. Частка трубаў рэгістра Cello 8` складзена ўнутры аргана. Частка трубаў Geigenpryncypal 8` захавалася на праспекце. Трубы астатніх 6 рэгістраў адсутнічаюць дакладна рэгістрамі, адначасова ў астатніх рэгістрах трубы захаваліся цалкам аж да самых малых трубачак мікстуры, што з’яўляецца рэдкай з’явай на Беларусі (як правіла, у такіх інструментах некалькі трубачак губляецца) і паказвае, што арган захоўваўся вельмі ашчадна, пакуль нейкаму арганнаму майстру не спатрэбіліся менавіта гэтыя рэгістры. Ён дэмантаваў іх, не крануўшы суседнія.   Наверх

Існуе распаўсюджаная версія, па якой гэтыя рэгістры былі дэмантаваны латышскімі майстрамі для пабудовы ў сярэдзіне 1980-х гадоў аргана ў Браславе. Браслаўскі арган уяўляў тады вялікі сборны інструмент з частак розных, як лічыцца, навакольных, арганаў. Сярод іншага, у ім прысутнічаў рэгістр Trompete 8`, дакладна з такой жа маркіроўкай на трубах на французскі манер. Гэты арган прастаяў у Браславе да 2017 года і быў вывезены ў Радашковічы, дзе зараз ён складзены на хорах касцёла.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі