Касцёл унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
10/I/P Adolf Homan, 1907 |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` * Bordun 8` Gamba 8` Salcion 8` Eolina 8` Oktawa 4` Flet 4` Mixtura 2` 2-3 ch. |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Fletbas 8` |
I/Ped, Super I | |
Piano, Forte, Pleno, Tutti | |
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада. Паралельна дабудавана электрычная трактура для другой кафедры, змешчанай унізе перад алтаром | |
Складчаты мех, матор. |
* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе.
У 1612 пабудаваны касцёл па фундацыи Яна Валовіча. 22 лютага 1879 года ўлады зачыняюць касцёл у Тэоліне (старая назва часткі мястэчка), а тутэйшая каталіцкая парафія перастае дзейнічаць. У 1890-1916 гадах касцёл становіцца ўласнасцю кляштара праваслаўных манашак. У 1905 г. цар Мікалай II выдае загад «Аб умацаванні верацярпімасці», які дае права легалізацыі каталіцкіх парафій на тэрыторыях царскай Расіі. 15 лютага папа Пій Х выдаў акт аб заснаванні парафіі ў Тэоліне. Католікам не вярнулі касцёл, але яны мелі магчымасць пабудаваць невялікі касцёлік ля парафіяльных могілак. У 1916 г. святыня была вернута каталікам. У Тэоліне была адноўлена каталіцкая парафія. У 1935-1939 гг. касцёл быў разбудаваны парафіянамі і ксяндзамі дзеканамі: кс. Пятром Катлеўскім і кс. Юзафам Пэркоўскім. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл у Тэоліне панёс значныя страты. 22 верасня 1939 года савецкія салдаты пашкодзілі касцёльную вежу і галоўны алтар. 22 чэрвеня 1941 года была цалкам знішчана касцёльная вежа нямецкімі войскамі. 15 ліпеня 1944 г. падчас ваенных дзеянняў згарэў дах. У 1989 годзе да касцёла дабудаваныя тры вежы. Наверх
Арган варшаўскага майстра Адольфа Хомана (Adolf Antoni Homan, 1850-1941) у Сапоцкіне дайшоў да нас амаль у аўтэнтычным выглядзе. Гісторыя яго з’яўлення невядома, бо ў 1907 годзе касцёл належыў праваслаўнаму манастыру. Арган перажыў некалькі дробных рамонтаў і дабудову другой кафедры, якую размясцілі ўнізе перад алтаром. Для пабудовы другой кафедры да пнеўматычнай кегельлады была ашчадна прыбудавана электрычная трактура з захаваннем усіх старых механізмаў. Пры падлучэнні матора быў дэмантаваны механізм нажной калькацый.