Поразава

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

11/I/P
Edward Krukowski, 1897
I Manual (C-f’’’)
Pryncypal 8` *
Bourdon 8`
Viola di Gamba 8`
Salicet 8`
Portunal 8`
Oktawa 4`
Holflet 4`
Mixtura 2` 2 ch.
Pedal (C-c’)
Subbas 16`
Oktawbass 8`
Bourdon 8`
Tympan, Dzwonki (Zymbelstern)
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, самаробны матор, ручная калькацыя (двухбаковае карамысла), wypusk wiatra

* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе

Першы касцёл пабудаваны ў 1460 годзе па фундацыі Яна Рымвіда. Наступны касцёл, збудаваны па фундацыі Эльжбэты Масальскай, занатоўваецца ў 1633 годзе. Паміж 1668 і 1675 гадамі пабудаваны чарговы касцёл. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1715 годзе. Касцёл згарэў у 1767 годзе падчас пажару ў мястэчку. У 1769 годзе па фундацыі генерал-лейтэнанта кавалерый Вялікага княства Літоўскага Антонія Казіміра Тышкевіча (1723-1778) пабудаваны новы касцёл. У 1797 годзе касцёл згарэў ад маланкі, і да 1828 набажэнствы адпраўляліся ў часовай капліцы. Сучасны мураваны касцёл пабудаваны ў 1820-1828 гадах.   Наверх

У 1744 годзе занатаваны пазітыў. У 1784 годзе ў інвентары касцёла занатаваны 10- рэгістравы арган. У 1819 годзе ў капліцы на месцы згарэўшага касцёла занатаваны 5- рэгістравы пазітыў. У 1835 годзе з базыліянскай царквы ў Лыскаве быў закуплены арган, які, відавочна, быў выстаўлены на продаж па загаду біскупа Іосіфа Сямашкі, вынішчаўшага арганы з падначаленых яму уніяцкіх цэркваў.   Наверх

Сучасны арган пабудаваны ў 1897 годзе і захаваўся ў выдатным стане. З карэспандэнцыі пробашча і Курыі вядома, што кошт аргана склаў 1500 рублёў, з якіх 1400 рублёў зафундавала Курыя. Гэта адзіны захаваўшыся арган Эдварда Крукоўскага, брата знакамітага і паспяховага арганабудаўніка Станіслава Крукоўскага.

Да недастаткаў інструмента можна аднесці адсутнасць капуляцый. Канструкцыйна іх пабудова не такая складаная ў параўнанні з пабудовай усяго інструмента, але іх адсутнасць абмяжоўвае магчымасці скарыстання інструмента. Адсутнасць капуляцыі I/Ped Э. Крукоўскі часткова збалансаваў пабудовай рэгістра Bourdon 8` у педалі і адсутнасцю 16- футавых рэгістраў у мануале (такім чынам, у аргане адразу два рэгістра Bourdon 8`), а таксама ў педалі пабудаваны даволі гучны рэгістр Oktawbass 8`. Звычайна на Беларусі ў арганах да 12 рэгістраў у педалі будуюць не больш за 2. У Поразава з 11 рэгістраў у педалі пабудаваны 3. Адзначым, што недалёка ад Поразава, у Росі Фларыян Астраменцкі таксама пабудаваў арган без капуляцыі I/Ped (але ў ім ёсць суперкапуляцыя Super I). Па часе гэта таксама блізка – 1899 год. Магчыма, гэта нейкая эстэтыка таго часу.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі