Касцёл Святога Юрыя
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
10/I Floryan Ostromęncki (Wilno), 1897 |
Manual (C-f’’’) Bordun 16` Pryncypal 8` Gedackt 8` Holflet 8` Portunal 8` Viola da Gamba 8` Fugara 4` Flet 4` Kwinta 2 2/3` Mikstur 1-3 rzedy 2` |
Super I |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада. |
Складчаты мех, самаробны матор |
Першы касцёл у Паланечцы пабудаваны ў 1437 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча (~1365–1440). Наступны вядомы касцёл быў узведзены ў 1751 годзе. У гэтым касцёле быў ахрышчаны нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка (Ignacio Domeyko, 1802–1889) Сучасны касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрна пабудаваны ў 1895 годзе паводле праекта варшаўскага архітэктара К. Вайцяхоўскага. У Паланечцы апошнія гады жыцця пражыў кампазітар Мацей Радзівіл (1749–1800). Наверх
Вядома, што папярэдні арган меў 11 рэгістраў. Кошт пабудовы сучаснага 10- рэгістравага аргана Ф. Астраменцкага ў 1897 годзе склаў 1500 рублёў. У 1987 годзе арган быў адрамантаваны і адсунуты на паўтара метра ўглыбіню хораў. Арган знаходзіцца ў добрай захаванасці і пастаянным скарыстанні на службах.