Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
10/I/P невядомы майстар, паміж 1820 і 1847 Piotr Wojciechowicz (Wilno), 1910 |
|
I Manual (C-f’’’) Burdon 16` Pryncypal 8` Gamba 8` Hohlflet 8` Aeoline 8` Gedakt 8` Oktawa 4` Mikstura 2-3 f. * |
Pedal (C-d’) Subbass 16` Pryncypal bass 8` |
I/Ped, Super I | |
Forte | |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, мануал – шляйфлада, педаль – кегельлада | |
Матор, складчаты мех, механізм ручной калькацыі (кола) |
* – C-H: 2 2/3`+2`. c-f’’’: 2 2/3`+2`+1 1/3
Першы касцёл у Новым Двары пабудаваны ў 1480 годзе. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1670 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1749 годзе. Наверх
У акце візітацыі касцёла 1796 года ўпершыню згадваецца нядаўна адрамантаваны пазітыў. У 1801 годзе ён занатаваны як стары пазітыў. У 1820 годзе занатоўваецца «стары пазітыў галандскай работы». Захаваўшаяся арганная шафа належыць аргану, пабудаванаму паміж 1820 і 1847 гадамі. Наверх
Арган у вёсцы Новы Двор з’яўляецца ўнікальным дзякуючы рухаючымся часткам барочных фігур анёлкаў, якія стаяць абапал фасада. Гэта адзіны інструмент на Беларусі з такім эфектам, характэрным для эпохі барока. Гэта вылучае арган на рэгіянальным узроўні, бо ў суседніх Польшчы і Літве таксама існуюць толькі адзінкавыя вядомыя інструменты з такім эфектам. Анёлы стаяць абапал аргана ў выразных позах захаплення і абуджэння і трымаюць у руцэ звон. На ўзроўні локця адпаведнай рукі анёлка ўстаўлены шарнір, а ззаду прымацаваны рычаг з падпругай. Так, калі за рычаг павярнуць руку са звонам, то падпруга верне яе ў першапачатковы стан. На канцы рычага зроблена пятля, куды прымацоўвалася вяроўка, якая праз ададпаведную адтуліну ў корпусе аргана злучалася з незахаваўшымся механізмам. Акрамя рухаючыхся фігур анёлкаў, фасад аргана аздоблены фігурамі херувімаў і залатым драўляным разбеннем. Адтуліна па цэнтры фасада сведчыць аб тым, што у старым барочным інструменце быў эфект Zymbelstern (зараз не захаваўся).
У 1910 годзе арган быў грунтоўна перабудаваны Пятром Вайцэховічам (год перабудовы выразаны на дрэве ў двюх месцах: на кафедры і арганнай шафе). Да старой шафы ззаду быў даданы аб’ём, а ўсё начыненне з кафедрай заменены. Аб тым, што перад намі праца Пятра Вайцэховіча сведчаць характэрныя менавіта для яго арганабудаўнічыя прыёмы і почырк на драўляных трубах.