Касцёл Святога Міхала Арханёла
Гродзенская вобласць
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
6/I Іосіф Радовіч (?), кан. XIX ст. – пач. XX ст. |
Manual (C-f’’’) Prynсypal 8` * Gamba 8` Oktawa 4` Bourdon 16` Gedakt 8` Mikstura 2 ch. ** |
Super I |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада |
Паплаўковы мех, матор, ручная калькацыя (карамысла) |
* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе
** – (C-h) – 2`; (c-f’’’) – 2`+1 1/3`
Кляштар ордэна дамініканаў фундаваны ў 1624 ваяводай віленскім Крыштафам Хадкевічам (?–1652). Датай фундацыі першага драўлянага касцёла лічыцца 1637 год. Ён быў знішчаны маскоўскімі войскамі паміж 1656 і 1661 гадамі. Наступныя звесткі пра касцёл паходзяць з 1700 года, дзе адзначаецца, што ён быў драўляны з дзвюма мураванымі капліцамі. Каля 1714 года быў пабудаваны новы касцёл, у ім адбылося паседжане правінцыяльнай капітулы. Касцёл знішчаны 3 мая 1751 года вялікім пажарам у мястэчку, што для кляштару было стратай і матэрыяльнай і прэстыжнай, бо ў 1754 годзе ў ім павінна было адбыцца паседжане правінцыяльнай капітулы. Адбудова сучаснага мураванага касцёла адбылася ў 1754–1756 гадах. У 1831 годзе пашкоджаны пажарам. У 1853 годзе кляштар быў зачынены, касцёл стаў парафіяльным. У 1859 годзе касцёл значна перабудаваны. 28 чэрвеня 1941 года ад нямецкай бомбы згарэў дах касцёла. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся як мэблевы склад, а потым пункт сбору другаснай сыравіны да 1976 года. Пасля гэтага касцёл выгарэў і да 1986 года стаяў занядбанны, пакуль стараннем ксяндза-біскупа Антонія Дзям’янкі, тагачаснага пробашча фарнага касцёла ў Навагрудку, Міністэрства культуры не распачало яго рэстаўрацыю, якая доўжылася да 1996 года. Наверх
У інвентары касцёла 1804 года занатаваны 11- рэгістравы арган з трыма мехамі. У 1859 годзе з пабудовай новых хораў у касцёл быў пастаўлены арган, перанесены з зачыненага і ператворанага ў праваслаўную царкву касцёла ў Райцы. Гэты арган быў перанесены Бенедыктам Паўловічам і Станіславам Длужэўскім і разбудаваны да 22 рэгістраў. Наверх
Сучасны маленькі арган быў перанесены з касцёла ў вёсцы Ельня (Лідскага раёна, Гродзенскай вобласці), які напаткаў сумны лёс: у 1939 годзе пробашч касцёла быў сасланы ў лагер; пасля Другой сусветнай вайны ксендз, які прыязжаў у касцёл з парафіі ў Вашкевічах, таксама быў сасланы ў лагер; драўляны касцёл канца XVII стагоддзя быў разабраны; арган праляжаў у прыватным хлеве 6 гадоў, пакуль не быў вывезены ксяндзом-біскупам Антоніем Дзям’янка ў фарны касцёл у Навагрудку, дзе ён пэўны час захоўваўся перад усталяваннем у падамініканскім касцёле. Доўгі час арган стаяў у непрацоўным стане, пакуль у 2016 годзе не быў адрамантаваны па фундацыі фірмы Dacpol.
Арган мае тыповыя рысы арганабудаўніцтва часоў канца XIX стагоддзя – пачатку XX стагоддзя. Па некаторых характэрных дэталях можна вылучыць гіпотэзу, што арган быў пабудаваны віленскім майстрам Іосіфам Радовічам. Абгрунтаванасць вылучэння дадзенай гіпотэзы верыфікавана складальнікам каталога арганаў Літвы спадаром Рымантасам Гучасам.