Мінск, касцёл Cвятога Роха

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Cвятога Роха) на Залатой Горцы

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

26/III/P
Rieger-Kloss op.3543, 1984
I Manual (C-a’’’)
Gedacktpommer 16`
Principal 8`
Spillflöte 8`
Octave 4`
Quinte 2 2/3`
Doublette 2`
Mixtur 5f 1 1/3`
Trompete 8`
II Manual Ruckpositiv (C-a’’’)
Gedackt 8`
Principal 4`
Gedacktflöte 4`
Blockflöte 2`
Quinte 1 1/3`
Mixtur 3f 1`
III Manual (C-a’’’)
Rohrflöte 8`
Koppelflöte 4`
Principal 2`
Octavin 1`
Sesqualiter 2-3f 1 1/3`
Regal 8`
Pedal (C-f’)
Subbas 16`
Principal 8`
Bassflöte 8`
Schwegel 4`
Rauschpfeife 5f 2 2/3`
Fagott 16`
I/Ped, III/Ped, II/I, III/II
Tremolo II man, Tremolo III man
Schweller III Manual
3 вольныя камбінацыі, 1 вольная камбінацыя педалі, Pleno, Tutti, Crescendo, Zungen ab, HR ab
Механічная ігравая і электрычная рэгістравая трактура

Касцёл пабудаваны ў 1864 годзе. У 1930-я гады касцёл закрыты. Падчас нямецкай акупацыі набажэнствы аднавіліся, але пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зноў зачынены. У 1984 годзе будынак касцёла прыстасаваны пад залу камернай музыкі Белдзяржфілармоніі. У 2006 годзе касцёл вернуты парафiянам.

У 1901 годзе ў Мінскім Свята-Троіцкім Залатагорскім касцёле Ф. Астрамецкім пабудаваны арган на 18 рэгістраў (18/II/Ped), які па невядомых прычынах быў пашкоджаны і перабудаваны ў 1905 годзе яго жа фірмай.   Наверх

У 1984 годзе ў былым прэсбітэрыі касцёла быў пабудаваны канцэртны арган чэхаславацкай фірмы Rieger-Kloss. Гарадская легенда кажа, што пасля вяртання будынка Каталіцкаму Касцёлу арган хацелі забраць як маёмасць Белдзяржфілармоніі, але кошт пераноса інструмента апынуўся настолькі вялікі, што арган вырашылі пакінуць у касцёле.

У гісторыі касцёльнага арганабудаўніцтва існуе практыка размяшчэння арганаў у прэсбітэрыях (але не такіх вялікіх і не ў такім стылі), таму арган не парашкаджае адпраўляць святую імшу і яго не сталі дэмантаваць. У наш час адбываецца пабудова галоўнага алтара, які мусіць закрыць сабой большую частку аргана. Гэта адзіны на Беларусі арган, у якім ёсць Ruckpositiv – аддзел аргана, змешчаны за спіной арганіста бліжэй усяго да гледача, – у ім змешчаны трубы II мануала.

Арган актыўна выкарыстоўваецца на набажэнствах, таксама на ім рэгулярны ладзяцца канцэрты арганнай музыкі. Iнструмент удзельнічае ў фестывалях «Калядныя вечары на Залатой Горцы» і «Залатагорская ліра» (мастацкі кіраўнік – Віктар Кісцень).

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі