Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Гiсторыя будынка | Арган | Фотаздымкi
10/II/P Diego Cera Organbuilders (Філіпіны) і Павал Чылін (Расія), 2011 |
||
I Manual (C-g’’’) Gedakt 8` Spitzfloete 4` Praestant 2` Quint 1 1/3` |
II Manual (C- g’’’) Rohrfloete 8` Principal 4` Schwiegel 2` |
Pedal (C-f’) Subbass 16` Gedecktbass 8` |
II/I, I/P, II/P | ||
Kurzeoktavhebel (пераключэнне на кароткую актаву) | ||
Механічная ігравая і рэгістравая трактура |
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі заснавана ў 1932 годзе. Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе.
Арган быў падораны Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (далей – БДАМ) прафесарам Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацстваў г. Грац (Аўстрыя), ганаровым доктарам БДАМ Іаганам Трумэрам у 2011 годзе. Арган зроблены філіпінскай фірмай Diego Cera Organbuilders, Inc., педальныя трубы выраблены адзіным расійскім арганабудаўніком Паўлам Чыліным з Санкт-Пецярбурга. Арган быў дастаўлены марскім шляхам з Манілы (Філіпіны) у Гдыню (Польшча), а адтуль перавезены ў Мінск. Інаўгурацыйны канцэрт 9 красавіка 2011 года выканалі студэнты арганнага класа БДАМ дацэнта Уладзіміра Неўдаха.
Арган размяшчаецца ў аудыторыі 402, якая разлiчана на 40 слухачоў.
Арган тыпу «Studio-Orgel» прадугледжаны для заняткаў і канцэртаў. Для вывучэння старадаўняй музыкі ў ім маецца пераключэнне на кароткую актаву.