Беларуская дзяржаўная філармонія
73/IV/P Rieger-Kloss op.3295, 1963 |
||||
I Manual (C-a’’’) Kupferprinzipal 16` Rohrgedackt 16` Kupferprinzipal 8` Hohlflöte 8` Gemshorn 8` Kupferoktave 4` Nachthorngedackt 4` Quinte 2 2/3` Superoktave 2` Rauschpfeife 5f 4` Grossmixtur 6-8f 2` Kleinmixtur 4-5f 1` Bombarde 16` Trompete 8` |
II Manual (C-a’’’) Pommergedackt 16` Praestant 8` Holzgedackt 8` Quintaton 8` Oktave 4` Blockflöte 4` Oktave 2` Querflöte 2` Quinte 1 1/3` Sesquialter 2f 2 2/3`+1 1/3` Scharff 5-6f 1` Quintzimbel 3f ½` Spanische Trompete 8` Krummhorn 8` Spanische Trompete 4` |
III Manual (C-a’’’) Bourdon 16` Hornprinzipal 8` Rohrflöte 8` Weidenpfeife 8` Geigenschwebung 2f 8`+4` Oktave 4` Kleingedackt 4` Nasard 2 2/3` Flautino 2` Terz 1 1/3` Mixtur 4-6f 1 1/3` Kligende Zimbel 3f 1/3` Dulzian 16` Französische Trompete 8` Rohrschalmei 8` Clarion 4` |
IV Manual (C-a’’’) Koppelflöte 8` Spitzgambe 8` Prinzipal 4` Russischhorn 4` Oktave 2` Waldflöte 2` Sifflöte 1` Terzian rep. 2f 4/5`+2/3` Scharf 4-5 f. 2/3` Vox humana 8` Holzregal 4` |
Pedal (C-d’) GrossGedackt 32` Prinzipalbass 16` Offenbass 16` Subbas 16` Gedacktbass 16` Quintbass 10 2/3` Oktavbass 8` Spitzflöte 8` Choralbass 4` Trichterflöte 4` Flachflöte 2` Rauschbass 7f 5 1/3` Pedalmixtur 6f 2 2/3` Posaune 16` Trompete 8` Klarine 4` Zink 2` |
VI/III, VI/II, III/II, VI/I, III/I, II/I, VI/Ped, III/Ped, II/Ped, I/Ped | ||||
Tremolo II man, Tremolo III man, Tremolo IV man, Schweller III man., Schweller IV man., Pleno 1, Pleno 2, Tutti, Crescendo, 4000 Setzerkombinationen |
||||
Электрычная ігравая і рэгістравая трактура |
Канцэртная зала адкрыта ў 1963 годзе. У 2004–2005 гадах грунтоўна адрэстаўравана. Вялікая канцэртная зала разлічана на 690 месцаў.
Арган 1963 года чэхаславацкай фірмы Rieger-Kloss у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі стаў першым у краіне арганам, пабудаваным пасля Другой сусветнай вайны.
Існуе гарадская легенда пра гісторыю пабудовы гэтага самага вялікага на Беларусі аргана. Міністэрства культуры БССР запрасіла з віленскай майстэрні С. М. Чарняўскага для экспертнага кіраўніцтва пабудовай новага аргана ў Вялікай канцэртнай зале. Напачатку працоўнай версіяй Мінкульту было абрабаванне Гродзенскага касцёла Св. Францішка Ксаверыя (гл. фарны касцёл у Гродна), адкуль планавалася перанесці самы вялікі гістарычны арган у Беларусі, а сам касцёл закрыць. С. М. Чарняўскі змог упэўніць чыноўнікаў у немагчымасці пераносу аргана і неабходнасці звярнуцца да арганабудаўнічай фірмы для пабудовы новага інструмента. Тады была выбрана чэхаславацкая фірма Rieger-Kloss, а С. М. Чарняўскі быў накіраваны на яе ў якасці прадстаўніка загадчыка. Па гэтай жа легендзе калі узнікла пытанне, які ж арган будаваць у Мінску, С. М. Чарняўскі прапанаваў чэхам збудаваць у гэтым аргане «па-максімуму, усе што можна». Так і з’явіўся гэты інструмент. Наверх
Экспертам праекта і аўтарам дыспазіцыі аргана выступіў чэшскі арганіст Іржы Райнбергер, які выканаў на ім інаўгурацыйны канцэрт 3 мая 1963 года. З таго часу па нашыя дні арган актыўна ўдзельнічае ў канцэртнай дзейнасці. Яго вялікія тэхнічныя магчымасці значна абмежаваны акустычнымі якасцямі самой канцэртнай залы, якія, у сэнсе арганнай акустыкі, былі нялепшымі і значна пагоршыліся пасля грунтоўнай рэканструкцыі залы 2004-2005 гадоў, і выклікаюць нараканні арганістаў. З 1963 па 2007 год арган захоўваў і настрайваў С. М. Чарняўскі, а пасля яго смерці – яго сын Г. С. Чарняўскі.
Арган займае 4 паверхі. У падвале змешчаны галоўны мех і матор. На першым паверсе сцэны змешчаны 9 дапаможных мехаў і электронныя кантролеры. На другім паверсе (на ўзроўні, дзе пачынаюцца праспектныя трубы) па цэнтры змешчаны трубы рэгістраў I мануала, а па баках і ззаду – педалі. На трэцім паверсе па цэнтры змечаны трубы II мануала, а па баках у швеллерных скрынях трубы рэгістраў III мануала (злева) і IV мануала (справа).
У 2013 годзе ў аргане была заменена кафедра і старое электроннае начыненне. Старая кафедра выстаўлена ў фае філармоніі, дзе кожны наведвальнік можа сесць за кафедру самага вялікага аргана Беларусі і ўявіць умовы, у якіх знаходзіцца арганіст і яго асістэнт падчас упраўлення самым вялікім інструментам.