Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
17/II/P Piotr Wojciechowicz (Wilno), 1912 |
||
I Manual (C-f’’’) Bordon 16` Principal 8` Gamba 8` Hohlflöte 8` Gedocte 4` Oktave 4` Mixtura 2 2/3` 3 fach Klarneto 8` |
II Manual (C-f’’’) Geigen principal 8` Bordon 8` Violino 8` Aeolino 8` Flauto 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Violonbass 16` PrincipalBass 16` Puson 16` |
II/I, I/P, II/P, Super I | ||
Piano, Mezzo forte, Forte, Tutti, Crescendo | ||
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, кампенсацыйны мех, самаробны матор, механізм ручной калькацыі (кола) |
Парафія ў Мядзведзічах была заснавана ў 1483 годзе віленскім біскупам Андрэем Гасковічам (?–1491). Касцёл быў зруйнаваны падчас наезду татараў у 1521 годзе. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1545 годзе. Далейшы лёс каталіцкага храма на працягу XVI–XVIII стст. малавядомы . У 1886 годзе касцёл быў зачынены, а яго маёмасць перададзена праваслаўнаму духавенству. У 1905 годзе касцёл вырнулі каталікам. Ён быў разабраны і ў 1906-1908 гадах на яго месцы пабудаваны сучасны эклектычны касцёл па праекце Стэфана Шылера (Stefan Szyller, 1857–1933). Наверх
У 1633 годзе ў касцёле ўзгадваецца новы арган. У інвентары 1782 года занатаваны невялікі арган.
У інвентары касцёла ад 22.12.1913 года паведамляецца, што «намаганнем ксяндза Яна Эйсманта ў 1912 г. зроблены віленскай фірмай Пятра Вайцэховіча арган з 2 клавіятурамі і педалам, на 17 галасоў». Гэты арган захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным стане. Адзінай неаўтэнтычнай часткай інструмента з’яўляецца матор, які прыстасавалі круціць каленчаты вал механізма калькацыі. У 1974-1978 гадах на арганістам служыў кс. Рычард Юнік (гл. артыкул Рубяжэвічы). У 1979-1980 гадах абавязкі арганіста выконваў Яго Эксцэленцыя біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка (нар. у 1960 годзе). Наверх
У аргане выяўляецца шэраг характэрных арганабудаўнічых дэталяў, якія на Беларусі больш не сустракаюцца ў іншых арганных майстроў. Дакументальнае пацвярджэнне аўтарства гэтага інструмента адыгрывае важную ролю ў атрыбуцыі Пятру Вайцэховічу не толькі аргана ў Мядзведзічах, але і арганаў у Белагрудзе, Ваўкалаце і Каменцы, а таксама дазваляе ідэнтыфікаваць шэраг яго перабудоваў некаторых барочных арганаў.