Ліда

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

Гродзенская вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

14/II/P
A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie, 1939
I Manual (C-a’’’)
Bourdon 16`
Pryncypal 8`
Holflet 8`
Gamba 8`
Salicet 8`
Octawa 4`
Mixtura 3` 3 rz.
II Manual (C- a’’’)
Fugara 8`
Aeolina 8`
Vox ceolestis 8`
Klarnet 8`
Flet 4`
Pedal (C-f’)
Subbas 16`
Cello 8`
II/I, I/P, II/P, Super I, Super II, Sub II/I, Super II/I *
Forte M.I, Forte M.II, Tutti, Aut. Ped., Crescendo,
Tremolo gamba 8` **, Tremolo flet 4` **
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, механізм нажной калькацыі (1 педаль), індыкатар узроўня меха

* – на кафедры выламана адно пераключэнне (хутчэй за ўсе капуляцыі), і няма подпісу да адной кнопкi камбінацыі, чыю функцыянальнасць з-за непрацоўнага стана аргана нельга выявiць
** – рэгістры Tremolo gamba 8` і Tremolo flet 4` з’яўляюцца адпаведна трэмулюючымі рэгістрамі Gamba 8` і Flet 4`

У 1366 годзе ў Ліду прыбылі 3 манахі ордэна францысканцаў, якія, верагодна, былі забіты ў 1369 годзе. На іх месца прыбылі 6 манахаў, а ў 1376 годзе іх было ужо 9. Па некаторых дадзеных першы касцёл быў пабудаваны ў 1387 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Ягайлы (~1352/1362–1434). Гэты касцёл згарэў у 1392 годзе падчас нападу крыжакаў, якія спалілі усё мястэчка. Абгрунтавана вядома пра пабудову наступнага касцёла ў 1397 годзе па супольнай фундацыі вялікага князя літоўскага Вітаўта  (~1350–1430) і на той момант караля польскага Ягайлы (~1352/1362–1434). У 1406 годзе касцёл быў зноў спалены пры нападзе на горад смаленскага князя Юрыя Святаслававіча (?–1407), і адноўлены ў 1414 годзе. У 1466 годзе францысканцы пакінулі Ліду і касцёл стаў парафіяльным. Падчас вайны 1654–1667 гадоў касцёл быў знішчаны маскоўскімі войскамі і адбудаваны ў 1674 годзе. Цяперашні мураваны касцёл пабудаваны ў 1765–1770 гадах. У 1792 годзе быў перабудаваны фасад.   Наверх

У акце візітацыі 1777 года на хорах занатавана 2 пазітыва: першы, на 4 рэгістры, перанесены з крупаўскага касцёла , які быў адрамантаваны за 108 злотых; другі – са старога касцёла. У 1790 годзе быў пабудаваны новы арган, а стары інструмент быў перанесены ў папярэдні драўляны касцёл, які яшчэ стаяў побач з новым мураваным. У акце візітацыі 1801 года занатаваны 10-рэгістравы арган. Арган адрамантаваны ў 1825 і 1856 годах. У 1906–1909 гадах быў пабудаваны новы iнструмент.   Наверх

Цяперашні арган у Лідскім касцёле знаходзіцца ў непрацоўным стане даволі працяглы час. Кнопкі на кафедры крыху пашкоджаны, таксама адсутнічае педальная клавіятура. Астатнія дэталі і механізмы аргана добра захаваліся. Гісторыя пабудовы аргана да канца не ясная: у парафіяльным архіве захаваўся каштарыс 1937 года варшаўскай фірмы Зыгмунта Камінскага на пабудову інструмента падобнай канфігурацыі, але на кафедры існуючага інструмента змешчана шыльда фірмы AAHoman StJezierski w Warszawie, якая на дату пабудовы аргана (1939) збанкруцілася і была выкуплена В. Бярнацкім. Акрамя гэтага, у нерэалізаваным каштарысе адзначана, што арган мяркуецца пабудаваць у старой арганнай шафе і са скарыстаннем некаторай часткі старых рэгістраў. Таму дапушчальна, што яны былі ўзяты з аргана 1906–1909 гадоў. Праспект аргана пабудаваны па стандартным праекце (альбо замоўлены на фірме, на 1901 год ён каштаваў 385 марак) №41 каталога 1901 года фірмы August Laukhuff. Верагодна, гэта апошні арган, які быў пабудаваны на Беларусі перад II Сусветнай вайной.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі