Лунна

Касцёл Святой Ганны

Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

10/I/Ped
невядомы майстар, 1895
Wacław Biernacki (Wilno), 1911
I Manual (C-f’’’)
[Burdon 16`] *
Principal 8`
Gambe 8`
[Aeolina 8`] **
[Voxangel 8`] ***
Hohflöte 8`
Octave 4`
Mixtur 2ch. ****
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Cello 8`
Tympani
I/Ped *****, Super I ******
Tutti
Механічаня ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Паплаўковы мех, матор на гарышчы касцёла, ручны механізм калькацыі (карамысла)

* – на кафедры пазначаны як Bordun 8`
** – на кафедры пазначаны як Basson 16`
*** – на кафедры пазначаны як Trompete 8`
**** – 2 2/3`
***** – на кафедры пазначана як Clarion 4`
****** – на кафедры пазначана як Principal 4`

Першы касцёл быў заснаваны ў 1546 годзе па фундацыі каралевы Боны Сфорца (1494–1557). Мураваны касцёл пабудаваны ў 1782 годзе на ахвяраванні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732–1798). Касцёл грунтоўна перабудаваны ў 1895 годзе на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай (1833-1897).   Наверх

У часопісе «Przegląd Katolicki» ад 1897 года змешчаны ліст парафіянкі касцёла, з якога становіцца вядома пра ход грунтоўнай перабудовы касцёла, і  што ў 1895 годзе дрэнна граючы стары арган быў заменены на новы. У 1911 годзе арган перабудаваны фірмай В. Бярнацкага.   Наверх

Майстар першапачатковага інструмента невядомы. Вялікая арганная шафа трапна ўпісана ў цэнтральную наву касцёла. Праспект аргана з дэкаратыўнымі трубамі выканы ў стылі Станіславаўскага класіцызма[1].

Кафедра аргана ўтрымлівае ў сабе некаторую форму арганабудаўнічага жарту, бо сапраўдныя рэгістры аргана з большага не адпавядаюць надпісам на ручках. Калі верыць надпісам, то атрымліваецца, што ў аргане 14 рэгістраў. Насамрэч толькі 7 назваў рэгістраў дакладна адпавядаюць рэгістрам, якія ўтрымлівае арган, больш таго, нават ручкі капуляцый і эфекта Tympani пазначаны як рэгістры. Апошняя ручка з надпісам Oboe 8` верагодна належыла механізму званка каліканту. Такая блытаніна прыводзіць да памылак пры апісанні інструмента. Усе часткі аргана добра захаваліся, але ў набажэнствах ён не ўдзельнічае.

[1] Станіславаўскі класіцызм – стыль у выяўленчым мастацтве, які польскія мастацтвазнаўцы звязваюць з апошнім Каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Станіславам Панятоўскім.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі