Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
15/II/P Wacław Biernacki (Wilno), 1915 |
||
I Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Principal 8` * Gamba 8` Holflet 8` Salicet 8` Octava 4`** Mixtur 2` 3ch. |
II Manual (C-f’’’) Geigen principal 8` Amabilis 8` Aeolina 8′ Voxangel. 8` Fugara 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Octavbas 16` Cello 8` |
II/P, I/P, II/I, Superoctav I | ||
Piano, Forte, Tutti *** Włącz r., Crescendo |
||
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, матор, механізм нажной калькацыі (2 педалі), evacuant |
* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на праспекце
** – (С-fis) – трансмісія ў Principal 8`
*** – Piano: Holflet 8`, Salicet 8`, Aeolina 8`, Amabilis 8`, Subbas 16`, II/Ped.
Forte: Piano + Bourdon 16`, Principal 8`, Gamba 8`, Geigen Principal 8`, Cello 8`.
Tutti: усе рэгістры і капуляцыі за выключэннем Superoctav I.
У 1500 годзе ў Красным (Краснае Сяло) пабудаваны першы касцёл па фундацыі вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка (1461-1506). Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гадоў касцёл быў спалены. У 1695 годзе на яго месцы быў узведзены новы касцёл. У 1800 годзе на яго месцы пачынаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла (сучасная вёска Плябань), якое было скончана ў 1858 годзе. Пасля паўстання 1863 года касцёл быў зачынены і перададзены пад праваслаўную царкву. Пасля імператарскага Маніфеста 1905 года аб верацярпімасці парафія атрымала дазвол на па будову касцёла, які быў узведзены ў 1908-1912 гадах. Касцёл не зачыняўся ўвесь час і пасля Другой сусветнай вайны да 1980 года з’яўляўся бліжэйшым да Мінска касцёлам. Наверх
У драўляным касцёле 1695-1800 гадоў існаваў арган на 10 рэгістраў.
Арган пабудаваны віленскай фабрыкай В. Бярнацкага падчас Першай сусветнай вайны. Праца была прынята 22 жніўня 1915 года камісіяй з пробашча касцёла і арганіста ковенскай катэдры, які «сцісла аглядзеў» арган і падцвердзіў яго добрую якасць і адпаведнасць дыспазіцыі. Ліст аб гэтым В. Бярнацкі змясціў у сваім каталогу 1920-х гадоў. Наверх
Арган змяшчаецца ў высокай і нешырокай арцы на хорах, з-за чаго ўсе віндлады і механізмы ўзняты над хорамі на вышыню прыкладна чалавечага роста. Вялікі мех вынесены ў правую наву на хорах. Гэта самы вялікі арган В. Бярнацкага, збудаваны па сістэме механічнай ігравой і пнеўматычнай рэгістравай трактуры. Такая рэалізацыя з’яўляецца характэрнай для арганаў В. Бярнацкага, пабудаваных пераважна перад Першай сусветнай вайной.
Арган знаходзіцца ў добрым стане і пастаянна выкарыстоўваецца на набажэнствах і час ад часу на канцэртах. Гэта самы блізкі да Мінска гістарычны арган.