Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
12/I/Ped Wojciech Gadko w Warszawie, Opus 5, 1906 |
|
Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Principał 8` * Salcjonał 8` Holflet 8` Aeolina 8` Octawa 4` * Flet 4` Gemshorn 4` Flautino 2` Mikstura 2` 3 chóry |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Principał bas 8` |
I/Ped, Super I | |
Forte, Tutti | |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, матор, нажная калькацыя (2 педалі), сігнал каліканту, Wypust wiatru |
* – трубы рэгістра Principal 8` і Octava 4`змешчаны на фасадзе
Касцёл абарончага тыпу пабудаваны ў 1603-1606 гадах па фундацыі войскага браслаўскага дэпутата Трыбунала ВКЛ Яна Рудаміны-Дусяцкага (~1543-1621). Падчас вайны 1654-1667 гадоў спалены маскоўскім войскам. Адноўлены з перабудовай унутранай прасторы і кансэкраваны ў 1673 годзе.
У Вялікую Паўночную вайну (1700-1721 гады) пашкоджаны ад гарматнага абстрэлу шведскімі войскамі. У памяць аб гэтым у сцены ўмураваны шведскія ядры. У 1778 годзе на сродкі Войнаў і Козелаў да касцёла прыбудавана капліца з крыптай. Наверх
Арган быў пабудаваны да 300-годдзя касцёла ў 1906 годзе, і з’яўляецца адзіным цалкам захаваўшымся і функцуянуючым арганам на Беларусі гэтага майстра (другі ў стане частковай захаванасці ў в. Слабодка). Гэта самы ранні захаваўшыся арган В.Гадко. Адметнымі рысамі аргана з’яўляюцца кампактнасць яго пабудовы на невялікай плошчы: вялікі мех, абкружаны з трох бакоў абстрактамі, змешчаны на першым паверсе пад віндладай, а трубы знаходзяцца на другім паверсе. Наверх
Вядома гісторыя, як у савецкі час улады хацелі забраць арган з касцёла для скарыстання ў нейкай дзяржаўнай установе. Каб пазбегчы гэтага, ксёндз Андрэй Булька (1892–1974) перад прыездам камісіі дастаў з аргана некаторую колькасць труб і ўпэўніў камісію ў дрэнным стане аргана. У такім стане арган забіраць не сталі. У 2005 годзе ён быў адрамантаваны польскімі майстрамі, якія замянілі дрэнна захаваўшыся рэгістр Mikstura 2` 3 chóry на рэгістр меншай футавасці, які вельмі не пасаваў да гэтага рамантычнага інструмента. У 2013 годзе па захаваўшыхся ўзорах старога рэгістра і з максімальным выкарыстаннем гістарычнага матэрыяла быў адноўлены гістарычны рэгістр Mixtura 2` 3 chóry у першапачатковым выглядзе. Гэта рэдкі на Беларусі выпадак, калі прыход не толькі рамантуе арган, але і фінансуе працу па вяртанню інструмента да аўтэнтычнага стану.
Арган ашчадна зберагаецца прыходам. У выпадках адключэння электрычнасці ў касцёле, мяхі накачваюць унажную мясцовыя дужыя хлопцы. Сіламі прыхода выдадзены некалькі кампакт-дыскаў з арганнай музыкай і спевамі камайскай арганісткі Алены Даўжук.