(Żebrowski Ignacy, ? – 1894).
Вядома, што ў 1857 годзе Ігнацы Жэброўскі адрамантаваў арган у Гродзенскім бернардзінскім касцёле. У 1869 годзе ён заснаваў уласную фірму ў Варшаве. За 12 гадоў перабывання Ігнацыя Жэброўскага ў Варшаве[18] маецца вельмі мала інфармацыі пра яго дзейнасць. Вядома пра рамонт і перабудову толькі двух арганаў у Польшчы. У Беларусі захаваліся 2 аргана, пабудаваных менавіта варшаўскай фабрыкай І. Жэброўскага (Індура і Тракелі) і яшчэ адзін перабудаваны ім арган (Жалудок). Пазней І. Жэброўскі рэгіструе фірму ў Гданьску, якая ўпершыню занатоўваецца ў 1880 годзе, а ў 1881 годзе пераязжае ў аўстравенгерскі Лемберг[19] і засноўвае там уласную фірму. Яго галіцыйскі перыяд дзейнасці з’яўляецца шырока вядомым і добра даследванным, бо ў гэты час ён з’яўляецца адным з флагманаў Львоўскай арганабудаўнічай школы[20], вядомай далёка за межамі Галіцыі. Пасля перасялення ў Галіцыю Ігнацы Жэброўскі стаў вядомым арганабудаўніком рамантычных арганаў, але захаваўшыяся на Беларусі тры яго аргана маюць рысы менавіта барочнага арганабудаўніцтва і адкрываюць новы погляд на дзейнасць гэтага майстра ў ранні перыяд. Па-за межамі Беларусі вядомых барочных арганаў І. Жэброўскага не захавалася.
Арганы, звязаныя з майстрам: