Жупраны

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла

Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

9/I/P
L. Blomberg i syn (Warszawa), 1897
I Manual (C-f’’’)
Bourdon 8-16` *
Pryncypal 8` **
Portunal flet 8`
Holflet 8`
Salicional 8’
Oktawa 4`
Mixtura 2-3 ch.
Pedal (C-c’)
Subbas 16`
Oktawbass 8`
I/Ped
Tutti
Tympani
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор, ручная калькацыя (карамысла), wypuszs wiatra

* – рэгістр Bourdon на кафедры пазначаны як 8-16`, але ён увесь мае футавасць 16`
** – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе

Першы касцёл, узгаданы ў 1550 годзе як ужо дзеючы, быў пабудаваны па фундацыі Генрыка Дукшы і Даўгірда. Напрыканцы XVI стагоддзя быў пераабсталяваны пад кальвінскі збор, аднак у 1646 годзе тут ізноў з’явіўся касцёл (католікі пабудавалі новы храм, а струхнелы буданак кальвінскага збору стаяў яшчэ да 1716 года).  Падчас вайны 1654-1667 гадоў знішчаны маскоўскім войскам. Новую святыню адбудавалі ў 1692 годзе. Цяперашні неагатычны касцёл пабудаваны ў 1854–1875 гадах на сродкі графа Адама Гуттэн-Чапскага. У працах прымаў удзел будучы беларускі пісьменнік Францішак Багушэвіч (1840-1900), які пахаваны недалёка ад касцёла.   Наверх

Адзіны на Беларусі арган фабрыкі Леапольда Бломберга захаваўся ў выдатным стане. Ён мае некалькі канструктыўных асаблівасцяў, якія адрозніваюць яго ад іншых Беларускіх арганаў. Дзве педалі ўключэння камбінацыі Tutti і капуляцыі I/Ped выкананы ў форме, больш падобнай да педаляў нейкай самаходнай машыны. З мэтай кампактна змясціць трубы ў шафе і пакінуць месца для настройшчыка, трубы басовага дыяпазона рэгістра Bourdon 8`-16` вынесены за арганную шафу і размешчаны на яе задняй сцяне па-за арганам. Гэтыя трубы, самыя шырокія з усіх мануальных труб, займаюць значнае месца. Такі прыём дазволіў стварыць зручную прастору ўнутры аргана і даць магчымасць лёгкага доступа да ўсіх труб аргана.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі