Гудагай

Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі

Гарадзенская вобласць, Астравецкі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

10/II/P
невядомы майстар, першая пал. XIX ст.
St. Krukowski i Syn w Piotrkowie Trybunalskim, 1938
I Manual (C-a’’’)
Pryncypal 8` *
Gamba 8`
Flet kryty 8`**
Progresja 2 ***
II Manual (C-a’’’)
Eolina 8`
Vox coelestis 8`
Salicet 8`
Trawers Flet 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Wiolonczela 8`
II/I, II/Ped, I/Ped, Super I, Super II/I
Piano, Forte, Tutti, Crescendo, Tremolo Flet 4`****
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор круціць каленчаты вал калькацыі, механізм нажной калькацыі (2 педалі), сігнал каліканту (свісток)

* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе
** – Flet kryty 8` – флейтавы рэгістр з закрытых труб. Можна параўнаць з рэгістрам Flet otwarty 8` у аргане ў Даўгінава, зробленым гэтай жа фабрыкай
*** – рэгістр Progresja 2 уяўляе сабой двухрадную мікстуру 2` 2/3+2`
**** – трэмулюючы рэгістр Trawers Flet 4` з II мануала

Першы касцёл быў пабудаваны ў 1764 годзе ўладальнікам маёнтка Юзафа Войнам і яго жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх), куды былі запрошаны манахі кармеліты босыя. У 1832 годзе пасля падаўлення лістападаўскага паўстання 1830 года, кляштар быў зачынены, парафія падзелена паміж суседнімі, а касцёл прададзены пад знос. Касцёл не быў разабраны, у 1856 годзе яго набыў і аднавіў кс. Данат Сямашка. У 1906 годзе гудагайская парафія была адноўлена.   Наверх

Арган у вёсцы Гудагай пабудаваны ў старой барочнай шафе ад папярэдняга аргана, да якой ззаду і па баках быў дабудаваны дадатковы аб’ём. Унутры старой часткі корпуса захаваўся важны для арганалогіі надпіс: «Ten Organ przenieśiony z Miasteczka Soly w roku 1897m Proboszem byl wtedy w Solach Jozaf S….». Гэты надпіс дае важную інфармацаю пра інструмент: у 1897 годзе яго перанеслі з Солаў. Два другіх надпісы алоўкам – «1938» – дата грунтоўнай перабудовы інструмента з захаваннем старога корпуса фірмай Станіслава Крукоўскага з Пётрыкава Трыбунальскага. Кошт перабудовы склаў 9000 злотых.   Наверх

Гудагайскі арган на адзін рэгістр меньшы за арган гэтай жа фірмы ў Даўгінава (12/II/P). Яны маюць значнае падабенства па дыспазіцыі, дэталях кафедры і нават фірменным механізме сігнала каліканту (свісток), які больш не сустракаецца ні у аднаго з арганабудаўнікоў. Калі ў Даўгінава не склала цяжкасцяў размясціць мех пад віндладамі ўнутры арганнай шафы, то ў Гудагаі з-за невялікай вышыні столі касцёла гэта было зрабіць немагчыма і мех з механізмам калькацыі вынесены ў бакавую вежу касцёла.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі